А сколько корова даёт молока?

Сельское хозяйство Экономика

Колькі доім малака?
Надой на карову па раёне на 28 лістапада склаў 6,48 кілаграма (гэта на 0,2 кілаграма менш, чым у мінулым годзе).
“Перад кожнай гаспадаркай пастаўлена задача выйсці па валавой вытворчасці малака на ўзровень мінулага года, – расказаў галоўны спецыяліст райсельгасхарчу А. В. Пруднікаў. – Зараз гэта вытворчасць складае толькі 96,4% да мінулагодняга ўзроўню. Але ёсць усе ўмовы для паляпшэння надояў: практычна ва ўсе гаспадаркі нядаўна завезлі патаку, ёсць неабходная колькасць кармоў”. На ААТ “Малако” прадаюць кожны дзень па 49,5 тоны малака (гэта на 4,1% больш, чым летась).
У раёне можна  выдзеліць ААТ “Прыазёрны мір”, дзе валавая вытворчасць малака ў параўнанні з мінулым годам складае 111,8%. У гаспадарцы дояць 8,74 кілаграма на карову. А самыя лепшыя надоі на ферме Амбросавічы – па дзесяць літраў.
Ёсць фермы-перадавікі і ў іншых гаспадарках. Напрыклад, ААТ “Лаўжанскае” можа пахваліцца фермай Рашэтнікі: тут надзейны дружны і працавіты калектыў. І надоі адпаведныя: 10,3 кілаграма на карову  (а ў сярэднім у гаспадарцы дояць толькі 7 літраў).
У спісе, якія заслужылі пахвалу, – калектыў фермы Залужжа  УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”: тут таксама дояць па 10 літраў на карову. У той час, калі на ферме Паратоўка, якая калісьці славілася сваімі надоямі, цяпер яны казіныя: 2,89 літра…
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *