Новинки праздничной иллюминации в райцентре

Край шумілінскі Общество

Святочны настрой
Упрыгожваецца Шуміліна да Новага года: у парку зіхаціць ёлка, на вуліцах горада  – прывычныя для нас  каляровыя гірлянды. Але ж з’явіліся і новыя. Напрыклад, на вуліцы Кароткіна вертыкальная і гарызантальная расцяжкі. Дарэчы, такія ж можна ўбачыць і ў Віцебску. А чым мы горшыя? Гірлянды прыгожыя, яркія, адразу ствараюць навагодні настрой.
“Наконт святочнай ілюмінацыі. Кожны год стараемся набыць што-небудзь новае, – расказвае галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ірына Блізнец. – Пакуль вывесілі толькі дзве новыя каляровыя расцяжкі на Кароткіна, але зрабілі заказ яшчэ на чатыры гарызантальныя расцяжкі і дзевяць вертыкальных”. Яны ўпрыгожаць вуліцы Вакзальную, Сіпко, Луначарскага і Кароткіна.
Дарэчы, усе новыя гірлянды запальваюцца разам з вулічным асвятленнем. Лямпачкі ў ілюмінацыях эканомныя, прымацоўваюцца гірлянды на алюмініевы каркас і будуць вісець круглы год. Так што святочнай ілюмінацыяй можна карыстацца не толькі на навагоднія святы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №100 ад 24.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *