Работа ідэолагаў з новым пакаленнем беларусаў не будзе эфектыўнай без сучасных падыходаў — Ананіч
Такое меркаванне выказала міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на пасяджэнні Магілёўскага гарвыканкама, дзе разглядалася пытанне інфармацыйнага забеспячэння праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёва на 2011-2015 гады.
У Беларусі дакладна выбудавана ідэалагічная работа і ідэалагічная вертыкаль, падкрэсліла Лілія Ананіч. «Мы павінны ганарыцца тым, што захавалі многія каштоўнасці і напрацоўкі, якія былі ў савецкі перыяд, не баяліся слова «ідэалогія», — адзначыла міністр. — Аднак, калі гаварыць пра дзень сённяшні, мы павінны разумець, што вырасла новае пакаленне беларусаў. Гэта моладзь, якая не хадзіла ў савецкую школу, атрымала адукацыю ў суверэннай краіне па сучасных праграмах, не ў кожнага з іх быў дзядуля — ветэран вайны. І гэта тая сітуацыя, якую мы, людзі, цесна звязаныя з інфармацыяй, у першую чаргу павінны ўлічваць у сваёй рабоце».
2015 год — Год моладзі, а значыць, слова «моладзь» ужо сёння павінна быць ключавым у рабоце кожнага ідэолага.
Напрыклад, рэдактар газеты абавязкова павінен уключаць у планаванне тэм нумара матэрыялы для дзяцей і юнацтва, паколькі немагчыма захаваць на працягу дзесяцігоддзяў тыраж, калі не выхоўваць свайго чытача з дзіцяга сада і школы, лічыць кіраўнік Мінінфарма.
Нягледзячы на інфармацыйныя войны і адкрытую інфармацыйную прастору, сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што менавіта нацыянальныя СМІ фарміруюць грамадскае меркаванне, паведаміла міністр. У Беларусі больш за 5 млн інтэрнэт-карыстальнікаў. Пара звяртаць увагу не толькі на павелічэнне тыражоў мясцовых газет, але і дадаваць да ацэнкі работы рэдакцый эфектыўнасць дзейнасці ў інтэрнэце і сацыяльных сетках. «Бо там ідзе сваё жыццё. І калі матэрыялы туды не пранікаюць, работа вядзецца на абмежаваную аўдыторыю, якая і так ведае і чытае выданне, то вялікай перспектывы ў газеты няма», — канстатавала кіраўнік Мінінфарма.
«Мы павінны ганарыцца тым, што захавалі многія каштоўнасці і напрацоўкі, якія былі ў савецкі перыяд.»
А таму па максімуму карыстаемся той савецкай сталінскай ідэалагічнай сістэмай, якая ўмела чорнае выдаваць за белае і наадварот.
У чым сённяшнія беларускія ідэолагі могуць даць сталінскім фору. Бо ў сталінскія часы не было дзяржтэлебачання для абалваньвання.
І толькі цяпер, калі з’явілася Сеціва, хоць у чымсьці можна паспрачацца з ідэолагамі.
Прыкладам, што сам тэрмін «інфармацыйная вайна» прыдуманы імі ж самімі, каб абяліць сваю чорную работу.
Кто такие идеологи??? Это люди которые за деньги пытаются навязать другим людям волю своих работодателей.
А какой нормальный адекватный человек желает чтобы ему навязывали чужую волю.???? Никто этого не желает.
Идеологи здравомыслящих людей естественно бояться в открытую не идут на конфронтацию вот и пытаются действовать путем » постепенного запудривания мозгов» прикрываясь различного вида мероприятиями. А современные идеологи так и вообще понимая абсолютную бесполезность своей работы чисто «зарабатывают копеечку» подделывая статистическую отчетность.
А таму па максімуму карыстаемся той савецкай сталінскай ідэалагічнай сістэмай, якая ўмела чорнае выдаваць за белае і наадварот.
Сталинской советской идеологической системе, как и современной белорусской, следовало бы поучиться оболванивать людей у американских идеологов, хотя они так и не называют себя. Умеют белое выдать за черное, и черное обелить если надо для родной страны.
И термин «информационная война», точнее «информационно-психологическая война», заимствован советами из лексикона Минобороны США.
Молодёжь газет вообще не читает. Никаких. И читать не собирается.
А гражданское общество пусть сами создают, своими силами. Без чрезхмерно
Вот только национальной идеи, которая объединила бы всех белорусов, к сожалению, пока нет. Живут белорусы — каждый сам по себе, со своим царём в голове. Аморфное население в большинстве своём вместо европейского народа.