Філарманічная пляцоўка – у Мікіцісе
Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця сяла ў Шумілінскім раёне прадугледжвалася адкрыццё дзвюх філарманічных пляцовак.
Першая канцэртная пляцоўка адкрыта ў 2006 годзе ў Башнёўскім сельскім клубе.
Гледачоў Амбросавіцкага СДК радуе сваімі выступленнямі Беларускі тэатр “Лялька”.
У чэрвені бягучага года ў аграгарадку Мікіціха створана мадэльная ўстанова новага тыпу – Лаўжанскі сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу. Менавіта тут 24 снежня ў 17.30 пройдзе ўрачыстае адкрыццё філарманічнай пляцоўкі з удзелам ансамбля танца, музыкі і песні “Талака” Віцебскай філармоніі (мастацкі кіраўнік Мікалай Падаляк).
Надрукавана ў № 99 ад 21.12.2010 г.