Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Сведкі, адгукніцеся

Раённая газета пісала, што ў вёсцы Долгія згарэлі дзве дачы. Якім чынам адбыўся пажар, разбіраюцца міліцыянеры. Яны звяртаюцца да мясцовых жыхароў і проста выпадковых людзей, якія сталі сведкамі пажару і, можа, бачылі ля вёскі падазроных людзей з просьбай патэлефанаваць у міліцыю па тэл. 102, 4-10-41, 4-14-74. Ананімнасць гарантуецца. Акрамя таго, кожнага, хто прадаставіць міліцыянерам каштоўную інфармацыю, чакае ўзнагароджанне.
Крадзеж
Ноччу абакралі магазін у в. Грудзінава. Злодзеі пашкодзілі дзвярныя запоры, праніклі ўнутр і ўкралі прадукты на суму 14,5 мільёна рублёў. Злодзеі вышукваюцца.
Са зводак ДАІ
Сто мільёнаў на дваіх

Жыхар в. Баркі, будучы нецвярозым, перадаў права кіравання аўтамабілем ВАЗ-21011 свайму сыну, які таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. На патрабаванні інспектараў дарожна-патрульнай службы прыпыніцца вадзіцель не адрэагаваў. У час праследавання ён не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Як высветлілася, у вадзіцеля не было пры сабе правоў кіравання, тэхагляду і страхоўкі на аўтамабіль.  На бацьку з сынам складзены 12 адміністрацыйных пратаколаў. Абодвум пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў і штраф па 50 мільёнаў рублёў кожнаму.
Пацярпеў пасажыр
Жыхар в. Надзежына, які ехаў на сваім асабістым легкавым аўтамабілі па аўтадарозе Віцебск-Полацк, пры выбары хуткасці руху не ўлічыў, што дарога была слізкая, не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу руху. У выніку сутыкнуўся з “Фальксвагенам”, якім кіраваў жыхар Наваполацка. Пасажыр, што ехаў у “Фальсквагене”, атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і дастаўлены ў бальніцу.  Па дадзенаму ДТЗ узбуджана крымінальная справа, праводзіцца праверка.
Слізкая дарога
Жыхарка Шуміліна, якая на “Фальксвагене” ехала па аўтадарозе Віцебск-Полацк, не ўлічыла, што дарожнае пакрыццё пасля начнога марозіку месцамі слізкае. Жанчына не справілася з кіраваннем і выехала на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнулася з “Нісанам”, якім кіраваў жыхар Віцебска. Людзі не пацярпелі. Абедзвюм машынам патрабуецца рамонт.
Аварыйная сітуацыя
Ноччу на аўтадарозе Р-20 быў спынены жыхар Полацка, які ехаў за рулём вялікагрузнага аўтамабіля “Сканія”. Інспектары дарожна-патрульнай службы заўважылі, што палачанін перад абгонам не ўпэўніўся ў тым, што сустрэчная паласа руху свабодная, чым стварыў аварыйную сітуацыю для легкавога аўтамабіля, які рухаўся ў сустрэчным накірунку. Вадзіцель легкавушкі вымушаны быў рэзка павярнуць убок.   На жыхара Полацка складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да 20 базавых  велічынь.
“Дзяржтэхагляд”
З 11 па 20 лістапада супрацоўнікі ДАІ праводзяць дэкаду “Дзяржтэхагляд”. У першы дзень дэкады былі затрыманы двое жыхароў раёна, на легкавыя машыны якіх не быў пройдзены дзяржаўны тэхнічны агляд.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 89 ад 18.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *