“Ганна” – секреты успеха фирменной торговли

Актуалии Экономика

А да Новага года – скідкі
Віцебская бройлерная птушкафабрыка мае сетку  магазінаў па ўсёй вобласці. У красавіку мінулага года ў нашым райцэнтры на вуліцы Ленінскай з’явіўся спецыялізаваны магазін “Ганна”.
“За паўтара года работы паспелі вывучыць попыт і густы пакупнікоў, – гаворыць загадчыца магазіна Надзежда Уладзіміраўна Улюценка. – У нас дружны калектыў. Добра працуюць Любоў Бяляева, Наталля Лапатнёва і іншыя прадаўцы. Наш магазін шумілінцы палюбілі. У будні краму наведваюць каля тысячы пакупнікоў, а ў пятніцу і суботу – у паўтара раза больш. Людзям падабаецца наша прадукцыя”.
Сапраўды, у Шуміліне не знойдзеш чалавека, які б не ведаў магазін “Ганна”. А пасля рабочага дня тут нават чэргі. Прычым, ва ўсе тры аддзелы – ахалоджанай прадукцыі, гатовай і кандытарскай. Толькі паўфабрыкатаў хуткага прыгатавання мы налічылі каля дзвюх дзесяткаў відаў.
Асабліва карыстаюцца попытам “гостинец деревенский”, “купаты селянские”, “ножка в дорожку”, – расказвае Н. У. Улюценка. Добра разбіраюць ахалоджанае мяса птушкі. Людзі ацанілі якасную і параўнальна недарагую прадукцыю.
Спецыялісты фабрыкі пастаянна аднаўляюць асартымент, і пакупнікі ахвотна купляюць навінкі – “фарш катлетны”, каўбасы “здароўе”, “мартадэла”, шніцаль “сытный” і “лакомый” са смакам белага грыба.
У аддзеле гатовай прадукцыі – дзве вітрыны шчыльна закладзены рознымі гатункамі каўбас, сардэлек, сасісак, рулетаў. Прадстаўлены і шырокі асартымент іншых харчовых тавараў айчыннай вытворчасці. Прычым, сыр і сметанковае масла – шумілінскага сырзавода.
Магазін “Ганна” супрацоўнічае і з хлебазаводам, “Вежай” і “Славянскім прадуктам”.
Кандытарскі аддзел наведваюць у асноўным жанчыны з дзецьмі. Цэлую вітрыну тут займаюць торты, якія што-дзень прывозяць з Віцебска і Полацка.
“Па пятніцах атрымліваем да 40 тортаў і 20 рулетаў, – гаворыць Надзежда Уладзіміраўна. – І ўсе за выхадныя прадаём. Можна і заказ зрабіць – прывязём торт любой вагі і гатунку.  Летась перад Новым годам толькі за адзін дзень прадалі каля сотні тортаў. Спадзяемся, што сёлета попыт будзе не меншы”.
А да Новага года ў магазіне праводзіцца спецыяльная рэкламная акцыя. “Пры пакупцы тавараў больш як на 70 тысяч рублёў у падарунак пакупнік атрымае фольгу ці рукаў для запякання, – расказала начальнік гандлёвага аддзела ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка” Святлана Сяргееўна Гуцько. – Зроблены скідкі і на кансерваваныя гарошак, кукурузу, ананасы, масліны. Нагадваем  пакупнікам, што ў нас праводзіцца акцыя “Тавар тыдня” – да 26 снежня на паўфабрыкаты “домашнее лакомство” гандлёвыя надбаўкі зніжаны напалову. У магазіне вы купіце ўсё да навагодняга стала”.
Дарэчы, магазін “Ганна” працуе з васьмі гадзін раніцы без выхадных. У нядзелю да сямі гадзін вечара, у астатнія дні – да дзевяці. Тэлефон магазіна: 4-20-70.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 99 ад 21.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *