Шумілінская “Батлейка” – на другім месцы
4 лістапада ў Сянно адбылося трэцяе абласное свята-конкурс аматарскіх лялечных тэатраў “Лялечны свет”. 22 тэатры з усіх раёнаў Віцебшчыны прадставілі гледачам і журы конкурсу свае спектаклі. Па выніках конкурсу ўзорны лялечны тэатр “Батлейка” раённага Дома рамёстваў стаў лаўрэатам другой ступені ў намінацыі «Лялечны спектакль». Высокую ацэнку журы заслужыў спектакль “Ямеліна шчасце”. Дарэчы, шумілінскія лялечнікі прывезлі яшчэ два дыпломы: кіраўнік тэатра Кацярына Жогаль атрымала дыплом “За лепшую сцэнаграфію”, а Ірына Загвоздава – “За лепшую ролю”.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №87 ад 11.11.2014 г.