Платим алименты

Закон Официально

Крыху пра спагнанне аліментаў
Як паказвае жыццё, найбольш распаўсюджанымі спагнаннямі з даўжнікоў з’яўляюцца спагнанні аліментаў. Трэба адзначыць, што згодна са статыстычнымі данымі сярэдняй зарплаты па раёне, сумы, неабходныя да выплаты аліментаў для непрацуючых, на сённяшні дзень складаюць:
25%  213404 руб.
33% 281694 руб.
50%  426808 руб.
16,5% 140847 руб.
Да выканання судовай пастановы аб спагнанні аліментаў судовы выканаўца прыступае неадкладна па атрыманні выканаўчага дакумента. Найперш вызначае месца жыхарства і работу даўжніка. Калі трэба, запытваюцца звесткі з адрасных бюро, ваенных камісарыятаў, органаў сацыяльнай абароны насельніцтва і г. д. Калі даўжнік працуе, выканаўчы дакумент накіроўваецца па месцы яго работы. Аб накіраванні дакумента паведамляецца спагнальніку.
Утрыманне аліментаў робіцца з усіх відаў зарплаты і дадатковага ўзнагароджвання як па асноўным месцы работы, так і за работу па сумяшчальніцтву, якія атрымліваюць бацькі ў грашовай (нацыянальнай ці замежнай валюце) і натуральнай форме. Пры звальненні ці пераводзе даўжніка на іншае прадпрыемства даўжнік абавязаны ў той жа тэрмін паведаміць судоваму выканаўцу пра змяненне месца работы ці жыхарства, а таксама пра дадатковы заробак і іншыя даходы.
У выпадку непаведамлення ўказаных звестак па няўважлівых прычынах даўжнік і вінаватыя ў гэтым службовыя асобы могуць быць прыцягнуты да адказнасці ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
М. ПЛАТОНАВА, судовы выканаўца суда. Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў № 99 ад 21.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *