Два года трудового стажа и восемь судимостей

Закон Общество

А закуску краў
Іван Іваноў (імя і прозвішча зменены) – асоба арыгінальная. Яму пад пяцьдзясят гадоў. Працоўны стаж – каля двух гадоў (пасля заканчэння тэхнікума працаваў па размеркаванні на прадпрыемстве). Затое крымінальны стаж як мае быць: восем судзімасцяў, каля дваццаці гадоў правёў у турмах.
Іван жыве па прынцыпе: “украў – сеў – выйшаў – зноў украў”. Так было і ў апошні раз. Мужчына вызваліўся ў канцы мінулага года. Нармальна жыць яўна не збіраўся, на працу нават і не думаў уладкоўвацца. Неяк працягнуў зіму-вясну. А ўлетку знайшоў “лёгкі” заробак: здаваў яблыкі. На выпіўку грошай хапала. Праўда, закусіць, часам, не было чым. Іван хутка знайшоў выйсце: у адной гаспадыні ўкраў шэсць курэй, аднаго пеўня і двух куранят. “Здабытага” злодзею хапіла тыдні на два. І мужчына зноў выйшаў на промысел: на гэты раз скраў лодку, якую неўзабаве прадаў. Праз два тыдні зноў залез у чужы дом: браў усё, што траплялася ў рукі.
У хуткім часе Іван Іваноў зноў адправіцца ў “месцы не гэтак аддаленыя”. За крадзяжы можа атрымаць да чатырох год пазбаўлення волі.
Д. ШЧАРБАКОЎ, следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №83 ад 28.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *