“Упэўнены, што раблю важную справу”
У дзяржаўтаінспекцыі нямала добраахвотных памочнікаў – дружыннікаў. Да гонару ДАІ – гэта маладыя, моцныя, надзейныя, вытрыманыя хлопцы. Такія, напрыклад, як Канстанцін Мончык (на здымку).
Хутка два гады, як у Канстанціна, тэхніка раёна электрасетак, ёсць дадатковая прафесія – дружыннік ДАІ. Хлопец рэгулярна дзяжурыць на дарогах раёна з інспектарамі дарожна-патрульнай службы. Прычым, часта на сваім асабістым легкавым аўтамабілі. Гэта блытае карты аматараў “пракаціцца з ветрыкам”, якія прывыклі рэагаваць толькі на спецмашыны ДАІ. Канстанцін расказаў, як некалькі разоў з інспектарамі дарожна-патрульнай службы даганяў тых, хто ігнараваў патрабаванне прыпыніцца, як у час дзяжурства ў Сіроціне стаў сведкам дарожна-транспартнага здарэння.
Начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч расказаў пра Канстанціна Мончыка як пра чалавека добрай душы, безадказнага памочніка. Пры неабходнасці хлопец выязджае дзяжурыць нават ноччу. З лёгкасцю спраўляецца з прыборам відэафіксацыі “Візір”, пры дапамозе якога выяўляюцца парушальнікі хуткаснага рэжыму. “Я сам вадзіцель, таму добра ўсведамляю тую небяспеку, якую нясуць летуны на дарогах, – шчыра кажа Канстанцін. – Упэўнены, што раблю патрэбную і важную справу”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 81 ад 21.10.2014 г.
А Костя женат? Кто знает?
А какое право он имеет преследовать кого то на своём личном авто!? А уж тем более останавливать. Насколько известно вне населённого пункта имеем полное право не останавливаться, если автомобиль не имеет соответствующей окраски.
В ШУМИЛИНСКОМ ГАИ ВСЕ МОЖНО.СБИВАТЬ НА ПЕШЕХОДНОМ И НЕ ОТВЕЧАТЬ ЗА ЭТО ЭТО РЕАЛЬНО.ДАЙ БАБОК ГУЛЯЕВУ И ДАВИ ВСЕХ…
Да этот Константин,меня и мою подругу с колясками,на разрешающий сигнал светофора для нас чуть не сбил.А тут втюхивает какую-то порядочность и понимание про лихачей.Трепло он и льстец.