Женский взляд на мужскую лысину

Общество

Жаночы погляд на мужчынскую лысіну
Па статыстыцы кожны другі мужчына да 40 год лысее. Не так ужо і мала: палова ўсіх мужчын на планеце ў самым прывабным узросце не можа пахваліцца пышнай шавялюрай. І што?
“І што?” – гаворым мы,  жанчыны. Я апытала ўсіх жанчын у сваім акружэнні: аказалася, нікога абсалютна не хвалюе гэты факт. Так я, у прынцыпе, і думала. Якая розніца, што на галаве, галоўнае – што ў галаве. Больш таго, жанчыны проста не заўважаюць гэтага, не разбіраюць мужчыну па частках, а бяруць, што называецца, цалкам, разам з лысінай. Паверце, у мужчынскім арганізме ёсць органы, якія хвалююць жанчын намнога больш, чым валасы. Мозг, напрыклад.
Напэўна ж, мужчыны думаюць інакш. Ва ўсялякім разе, тыя, што багацейшыя, трацяць вар’яцкія грошы на ўсялякія цудадзейныя сродкі ад аблысення (якія ні разу не дапамагаюць), а ўсе астатнія самазабыўна маскіруюць сваю лысіну. Можна вылучыць і яшчэ адну групу: тыя, што стрыгуцца “пад нуль”. Лічыцца, што апошнія – упэўненыя ў сабе і сваёй прывабнасці. І жанчыны іх любяць. Так, лысага мужчыну мы абавязкова вылучым у натоўпе (у лепшым сэнсе). Я зараз не буду браць на сябе клопат пералічваць лысых знакамітасцяў, але лысіна яшчэ нікому не перашкодзіла стаць папулярным.
Дарэчы, калі верыць спецыялістам, то ў аблысенні тэстастэрон абсалютна не вінаваты, усё залежыць ад генетычнай абароны валасяной фалікулы. Калі яна  парушана, мужчына лысее. “З’ядае” шавялюру і ген аблысення, які перадаецца праз пакаленне. Арыентавацца тут трэба на дзеда па мацярынскай лініі: лысы – значыць і ўнука чакае тое ж самае.
Складваецца ўражанне, што абсалютна ўсе мужчыны вельмі перажываюць, калі пачынаюць губляць валасы. Кожны пяты спрабуе іх зберагчы. Як правіла, спачатку ў ход ідуць народныя сродкі, але ўрачы лічаць, што праблему не можа вырашыць нават і перасадка валасоў.
Не ведаю, але мне здаецца, чым траціць неймаверныя грошы на валасы (якія ўсё роўна не вернуцца), лепш купіць сваёй каханай пярсцёнак. У першым выпадку вы рызыкуеце аказацца без грошай, злым і ўсё роўна лысым. А ў другім – лысым, але шчаслівым.
Паверце, калі мы, бывае, і сумняваемся ў мужнасці сучасных мужчын, то ваша канкрэтная лысіна тут абсалютна ні пры чым.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 81 ад 21.10.2014 г.



1 комментарий по теме “Женский взляд на мужскую лысину

  1. Женщины (и я в их числе) любят мужчин умных, с тонким чувством юмора, не замечая лысый он или нет. А если он дурак, да ещё трус, тогда никакая шевелюра не поможет.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *