В Шумилинском районе проезжающих по трассе Витебск-Полоцк встречают веселые соломенные герои

Мир увлечений Общество

Саламяныя дзівосы
У верасні на тэрыторыі амаль усіх сельсаветаў раёна з’явіліся малыя архітэктурныя формы. Вырабленыя з саломы ці лёну, яны радуюць вока праязджаючых. Многа такіх восеньскіх эцюдаў уздоўж аўтадарогі Віцебск-Полацк. Напрыклад, у Обалі вельмі прыгожы конік з арбой. Ля яго і многіх іншых вырабаў прыпыняюцца праезджыя, каб лепш разгледзіць і сфатаграфавацца ля іх.
Ідэю стварэння такіх восеньскіх эцюдаў падхапілі і ў Дабейскім сельсавеце. Так, работнікі ААТ “Прыазёрны мір” зрабілі з рулонаў саломы  “Млын для новага ўраджаю” і паставілі яго ля павароту на Амбросавічы.
Калі праязджаеш праз вёску Прыазёрная, немагчыма не заўважыць “Льнозаводскую прыгажуню”. Яе стараліся зрабіць сапраўды прыгожай працаўнікі  ААТ “Шумілінскі льнозавод”. Ну, а мастацкае афармленне – гэта фантазія і  справа рук работнікаў мясцовай школы і  бібліятэкі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №78 ад 10.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *