Октябрь в Париже и в Шумилино

Духоўнае Мир увлечений Общество

Кастрычнік у Парыжы і ў Шуміліне
Штогод у кастрычніку ў Парыжы праходзіць фестываль сучаснага мастацтва “Парыжская восень” (Festival d automne). На арт-пляцоўках горада праходзіць мноства мерапрыемстваў, прадстаўляюцца творы французскіх і замежных аўтараў у розных галінах мастацтва.
Свята ўраджаю на Манмартры – унікальнае па размаху мерапрыемства, месца сустрэчы прадстаўнікоў вінаробчых раёнаў Францыі.
Раз у два гады ў пачатку кастрычніка праводзіцца Парыжскі аўтасалон (Mondial de l Automobile-фр ці Paris Motor Show-анг.)
Адметным брэндам кастрычніцкага Парыжа стаў “Шакаладны салон” (Salon du Chocolat). У рамках салона, які сёлета адзначае дваццаты сезон, наведвальнікаў чакаюць прэзентацыі, дэгустацыі, канцэрты і шакаладнае дэфіле.
Ну, бачыце, усё як у нас: і Дажынкі, і Славянскі базар, хіба што шакаладнага салона ў Шуміліне не хапае, дык яго можна адкрыць, напрыклад, у “Кляксе”.
У Шуміліне заняткаў не менш, чым у Парыжы. Яшчэ не ва ўсіх буракі выцягнуты, часнок трэба пасадзіць, “Радніку” дапамагчы бульбу перабраць, у садах-палісадах прыбрацца, вокны ўцяпліць (хто яшчэ пластыкавыя не паставіў), дровы пад лазеньку назапасіць…
А калі ўжо справімся, тады можна і шакаладу гарачага выпіць, і душы харчу падкінуць. Нам, шумілінцам, добра, у нас пад бокам Віцебск і Полацк, а там ёсць чым задаволіць душэўны голад.
У драмтэатры імя Якуба Коласа, напрыклад, можна паглядзець лірычную камедыю “Гаральд і Мод”, драму “Гэта ўсё яна”, камедыю “На што скардзімся?”, трагедыю “Рамэа і Джульета”, казку для дарослых “Дом Бернарды Альбы». А 16 кастрычніка з канцэртнай праграмай у тэатры выступіць Вячаслаў Малежык.
Насычаную праграму на кастрычнік прапаноўвае канцэртная зала “Віцебск”. 10 кастрычніка, напрыклад, можна паехаць з дзецьмі на эстрадна-цыркавое шоў “Дзень нараджэння ката Леапольда”.  Для аматараў року цікавым будзе выступленне групы “Северный флот” – пераемніка вядомага калектыву “Кароль і шут” (12 кастрычніка). Многіх, напэўна, зацікавіць рамантычная “Скамейка” з удзелам Гошы Куцэнкі і Ірыны Апексімавай (18 кастрычніка), камедыя “Будзьце здаровы, жывіце багата”(23 кастрычніка), праграма “Выбранае” Аляксандра Маршала (30 кастрычніка). А хіба можна застацца абыякавым да выступлення ансамбля песні і танца Грузіі “Кутаісі” (26 кастрычніка)!
Не забывайце пра выставы, кінатэатры, спартыўныя мерапрыемствы, вечарынкі. Дарэчы,  20 кастрычніка ў Віцебску ў клубе “Энергія” будзе “зажигать» група “Звери”.
На канцэрт арганнай музыкі можна трапіць не толькі ў Сафійскім саборы г. Полацка, але і ў Віцебскай абласной філармоніі. Філармонія, дарэчы, запрашае 15 кастрычніка на канцэртную праграму “Зажигай, гармонь!”. Аматарам рамансаў, напэўна, спадабаецца канцэрт “Мінулых дзён зачараванне” (16 кастрычніка). Непаўторныя ўражанні абяцае пакінуць ілюзійнае шоў Віктара Шышко “Сумерки”.
І гэта далёка не поўны пералік забаўляльных мерапрыемстваў, якія прапануе нам горад.
А можна і не ехаць у горад. Як цудоўна ў кастрычніку ў лесе. Тут першазданны спакой, ціш, толькі лісце шуміць пад нагамі. Во дзе адпачынак! Да таго ж яшчэ можна натрапіць на грузды ці апенькі, ці сустрэцца з зайцам – і невядома, хто больш напалохаецца…
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №77 ад 07.10.2014 г.



3 комментария по теме “Октябрь в Париже и в Шумилино

  1. Интересно. Почему бы не делать такие обзоры витебских афиш постоянно?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *