В субботу 20 сентября прошла «прямая линия» председателя Шумилинского райисполкома В. П. Куренного

Актуалии Общество Президент

Многіх пытанняў магло б і не быць
У мінулую суботу “прамую лінію” і прыём грамадзян правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны.  Звычайна да кіраўніка раёна людзі звяртаюцца, калі не змаглі рашыць свае пытанні ў рабочым парадку, калі не могуць справіцца з жыццёвай сітуацыяй уласнымі сіламі. А бывае, што звяртаюцца адразу да раённага кіраўніцтва, не робячы нават малых намаганняў.
У суботу да кіраўніка раёна звярталіся па даволі шырокім коле пытанняў. Два званк з Язвіна тычыліся адной праблемы. Першай патэлефанавала Л. А. Пахоменка. Яна здала ў ААТ “Лаўжанскае” цяля, і вось ужо чацвёрты месяц не можа атрымаць свае грошы. З такой жа праблемай звярнуліся яшчэ дзве гаспадыні.
Уладзімір Пятровіч звязваецца з кіраўніком гаспадаркі Кавальчыкам. Вясвятляецца, што “Лаўжанскае” завінаваціла за цялят каля 150 мільёнаў. Гэта парушэнне, для разлікаў устаноўлены дзесяцідзённы тэрмін, адзначае кіраўнік раёна і дае даручэнне знайсці сродкі і да 23 верасня разлічыцца па даўгах перад вяскоўцамі.Пачатак на 1-й стар.)
А вось А. І. Варахобка з Каўлякоўскага сельсавета паскардзілася, што яе сыну і яшчэ аднаму хлопцу,  якія прыйшлі з Ульскага прафесійнага ліцэя ў ААТ “Прыдзвінскі”, не даюць работы і, адпаведна, у іх малая зарплата. Але не ўсё так проста. Дырэктар прадпрыемства У. І. Дзятлаў патлумачыў, што маладыя механізатары самі не вельмі “гараць” на працы, ёсць за імі прагулы, а нядаўна адзін з іх так праехаўся на трактары, што заклініў рухавік і цяпер тэхніка патрабуе рамонту. Кіраўнік раёна прапанаваў У. І. Дзятлаву  сабраць разам хлопцаў, іхніх бацькоў і растлумачыць ім сітуацыю з работай, заробкамі і з сапсаванай тэхнікай.
В. У. Салаўёва з аграгарадка Кардон непакоіць асфальтаванне вуліцы Камачынскай  у аграгарадку, а таксама стан дарогі Мікалаева-Лявонава-Обаль, якую, па ягоных словах, разбівае цяжкагрузны транспарт. Гэтае пытанне старшыня райвыканкама адрасуе дарожнай службе – пад’ехаць у Кардон і на месцы вывучыць сітуацыю разам з заяўнікам.
Званок Л. М. Ражноўскага з Шу-міліна датычыўся кватэрнага пытання. Сам ён інвалід, жонка ў сталым ўзросце, жывуць ў інтэрнаце. Пытанне адрасуецца начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама В. А. Емяльянаву – сустрэцца з заяўнікам, растлумачыць сітуацыю і магчымыя спосабы яе вырашэння.
А вось наступны блок пытанняў адносіўся да ЖКГ – яе работа тычыцца жыллёва-бытавых умоў кожнага жыхара раёна, таму і пытанні не знікаюць ніколі.
“Змучыліся без вады, калі нарэшце яна з’явіцца ў Башнях,” – запытала Л. М. Русакова. Пакуль башнеўцам трэба чакаць. У аграгарадку старая свідравіна прыйшла ў нягоднасць. Зараз бурыцца новая свідравіна. Да канца кастрычніка работы павінны завяршыцца. Тады свідравіну абсталююць і падключаць да водаправоднай сеткі, праблема з вадой знікне на многія гады.
Т. В. Кляцковай з Шуміліна незразумела, за што ў “жыроўкі” па квартплаце ўключаюць плату за капрамонт і падагрэў вады. У. П. Куранны даручыў кіраўніцтву камунгасу прыслаць да заяўніцы кампетэнтнага спецыяліста і растлумачыць сэнс гэтых плацяжоў.
Т. Г. Жолудзева патэлефанавала  старшыні райвыканкама ад імя жыхароў вуліцы Паддубнай у г. п. Обаль: пастаянна рвецца водаправодная труба і жыхары вуліцы ся-дзяць без вады па некалькі дзён. У цёплы час выйсце знаходзіцца, але хутка зіма, ва ўсіх газавыя катлы, якія ў такой сітуацыі могуць сапсавацца. Даручэнне адрасуецца УП ЖКГ – рашыць праблему ў двухтыднёвы тэрмін.
У. П. Улюценка з райцэнтра пражывае на вуліцы Зіны Партновай. На вуліцы зроблена пакрыццё з буйнога шчэбеню. Ён інвалід,  і па такім пакрыцці рухацца на інваліднай калясцы не можа. Можа, і не трэба варушыць утрамбаваны шчэбень, просіць заяўнік, або падсыпаць гравіем ці дробным шчэбенем. Кіраўнік раёна даручае дарожнай і камунальнай службам высветліць сітуацыю на месцы і прыняць рашэнне аб мэтазгоднасці грэйдзіравання ці дадатковай падсыпцы вулічнага пакрыцця.
Камунгасу адрасуецца і пытанне Ж. М. Шаршун з Шуміліна, у якой у пад’ездзе цячэ труба – зліў з даху. Вада падцякае пад дзверы, якія псуюцца.
Варта адзначыць, што колькасць пытанняў па жыллёва-камунальнай гаспадарцы паступова скарачаецца, бо вядзецца планавая работа па рамонце дахаў, па замене цеплатрас, водаправодаў, па ўцяпленні жылых дамоў і іншае. І толькі ў такой сістэмнай рабоце ўсіх службаў магчыма скарачэнне скаргаў грамадзян.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №73 ад 22.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *