Социальная проблема: суицид

Здоровье Общество

Зразумець, падтрымаць, папярэдзіць
Самагубства… Яно становіцца сапраўдным бедствам. За студзень-лістапад бягучага года ў нашым раёне пакончылі жыццё самагубствам  13 чалавек. І хоць гэта ў параўнанні з мінулым годам на дзевяць выпадкаў менш, лічба ўсё адно шакіруе. Тым больш, што па сваёй волі развітваюцца з жыццём і маладыя.
“Самаму маладому хлопцу, які вырашыў пакончыць  жыццё самагубствам, было ўсяго дзевятнаццаць гадоў, – расказаў нарколаг райбаль-ніцы В. Б. Багдановіч. – Часцей за ўсё для самагубства выбіраюць павешанне, хаця ёсць самастрэлы і нажавыя раненні, несумяшчальныя з жыццём. Сёлета ў раёне зарэгістравана 36 парасуіцыдаў (летась было 28), людзей ўдалося выратаваць, але ж пасля такога здарэння ім патрэбна псіхалагічная дапамога”.
Так, у жыцці бывае нямала сітуацый, якія адносяцца да фактараў рызыкі самагубства. Напрыклад, цяжкае захворванне, псіхічнае расстройства, рэальная ці ўяўная няўдача, адзінота, смерць блізкага чалавека. Але часцей за ўсё людзі развітваюцца з жыццём у стане алкагольнага ап’янення, сёлета па раёне 5 такіх  выпадкаў.
Многія думаюць, што на самагубства ідуць толькі псіхічна нездаровыя людзі. Але гэта не так. Па словах В. Б. Багдановіча, больш за 80% суіцыдаў здзяйсняюць абсалютна здаровыя людзі. Проста ў іхнім жыцці здарылася нешта непапраўнае. І яны бачаць толькі адзінае выйсце выхад з гэтай сітуацыі…
Як прадухіліць такое?  “На жаль, часта людзі адчуваюць сябе непатрэбнымі і нелюбімымі, – гаворыць псіхолаг тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Н. П. Галаўнёва. – У такім разе клопат і разуменне з’яўляюцца магутным стымулам да жыцця. Здольныя да суіцыду адчуваюць сябе адчуджанымі, ім патрэбна выгаварыцца, каб нехта паспачуваў ім. Можна напрамую задаць пытанне: “Ты думаеш пра самагубства?” Не варта баяцца, што пытанне падштурхне чалавека да падобнага намеру. Наадварот, ён нарэшце адчуе, што некаму неабыякавыя яго перажыванні і адчуе палёгку. Варта захаваць клопат і падтрымку нават калі крытычная сітуацыя прайшла, бо суіцыд можа быць здзейснены нават пасля некалькіх месяцаў пасля пачатку псіхалагічнага крызісу”.
Людміла Зуйкова.
Надрукавана ў №97 ад 14.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *