32 года – в Козьянском лесничестве. Читать и слушать

Актуалии Край шумілінскі Людзі і лёсы Общество

Мужчына, які ўмее трымаць слова
Сапраўднага мужчыну заўжды бачна здалёк. Яго выдаюць немітуслівыя рухі, упэўненая хада і разважлівасць у суджэннях. Такія людзі, як правіла, дабіваюцца поспеху ў працы і аўтарытэту сярод калег і блізкіх. Яшчэ яны ўмеюць быць сапраўднай апорай у сям’і, вырасціць упэўненых у сабе, шчаслівых дзяцей.
Уладзімір Міхайлавіч Мазейка ўпэўнены, што самая галоўная мужчынская якасць – умець трымаць слова. Ён кіруецца гэтым прынцыпам і на рабоце, і ў асабістым жыцці. 32 гады ягонага жыцця звязаны з Казьянскім лясніцтвам, 26 з якіх ён працуе ляснічым. Расказвае, што калі адразу пасля вучобы прапанавалі заняць месца ляснічага – адмовіўся, пайшоў памочнікам, вырашыў, што не ведае яшчэ ўсіх тонкасцяў работы, не справіцца.
Сёння Уладзіміру Міхайлавічу ўдаецца арганізаваць работу 30 чалавек так, што даведзеныя Казьянскаму лясніцтву планы заўжды выконваюцца. Вольны час, якога, прызнаецца, заўжды не хапае, аддае паляванню, рыбалцы, і пчалярству. Дарэчы, пчоламі мужчына захапіўся не так даўно, але, як бачна, надоўга. Сёлета, да слова, сабраў 150 літраў мёду.
Уладзімір Міхайлавіч любіць і беражэ сваіх жанчын – жонку, дзвюх дачок, унучачку. Ганарыцца дочкамі, што звязалі сваё жыццё з медыцынай. Думаецца, што і яны яго любяць і паважаюць, бяруць за прыклад.

[podcast]http://www.shumilino.by/wp-content/uploads/2014/09/mazejka.mp3[/podcast]



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *