Работа з насельніцтвам
26 верасня з 12.00 да 13.30 па тэлефоне 4-10-45 “прамую лінію” з жыхарамі Шумілінскага раёна правядзе намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь САЎРЫЦКАЯ Раіса Пятроўна.
У апошні час кантрольнае ведамства мэтанакіравана і актыўна займаецца прэвентыўным кантролем і прафілактыкай, імкнецца не проста выявіць, а і папярэдзіць эканамічныя парушэнні.
Гэтай мэце падпарадкаваны шматлікія публічныя мерапрыемствы з удзелам спецыялістаў КДК, выданне ведамаснага часопіса і, канешне, традыцыйныя “прамыя тэлефонныя лініі”, выязныя прыёмы грамадзян спецыялістамі Камітэта дзяржкантролю.
У такіх гутарках звычайна закранаюцца самыя розныя тэмы: ад макраэканомікі, глабальных нацыянальных праграм інвестыцыйных праектаў да прыватных праблем, якія хвалююць нашых грамадзян.
У час чарговай “прамой тэлефоннай лініі” вы зможаце паведаміць намесніку Старшыні Камітэта дзяржкантролю аб фактах парушэння заканадаўства і аб выпадках безгаспадарчасці, абмеркаваць работу службовых асоб мясцовай вертыкалі ўлады, кантралюючых і наглядных органаў.
Кожны зварот будзе разгледжаны, а выкладзеныя факты атрымаюць аб’ектыўную адзнаку, канструктыўныя прапановы грамадзян знойдуць прымяненне ў рамках кампетэнцыі кантрольнага ведамства.
Па заканчэнні “прамой лініі” ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама (4-ы паверх) з 14.00 да 15.30 адбудзецца прыём грамадзян.
Папярэдне можна запісацца на прыём па тэлефоне 4-55-19 – сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама. грошы траціць не люблю”
Надрукавана ў №72 ад 19.09.2014 г.