16 декабря – день профилактики травматизма

Безопасность Здоровье Общество

Галалёдзіца. ДТЗ. свавольствы…
Штогод у Беларусі траўмы атрымліваюць больш за 750 тысяч чалавек, з іх каля 150 тысяч,  або 20% – дзеці ва ўзросце да 18 гадоў. Штогод у свеце ад розных траўм гіне больш за 5 мільёнаў чалавек – гэта амаль 9% ад агульнай колькасці смярцей. Траўматызм з’яўляецца трэцяй па значнасці прычынай смяротнасці і асноўнай прычынай ва ўзросце ад аднаго да сарака гадоў.
Найчасцей да траўм прыводзяць дарожна-транспартныя здарэнні, на якія прыходзіцца 25% усіх выпадкаў смерці. Па розных ацэнках штогод у свеце ў дарожных аварыях гіне каля 1,2 мільёна чалавек, ад 20 да 50 мільёнаў атрымліваюць траўмы або становяцца інвалідамі.
У мінулым годзе ад траўм і атручванняў у Беларусі памерлі 13896 чалавек (у 2008 годзе 14333).
Траўматызм і насілле з‘яўляюцца галоўнымі прычынамі гібелі дзяцей ва ўсім свеце. Штогод па гэтай прычыне развітваюцца з жыццём прыкладна 950 тысяч дзяцей і маладых людзей да 18 гадоў. Гэта азначае, што кожную гадзіну гіне больш за 100 дзяцей. Ненаўмысныя траўмы складаюць амаль 90% выпадкаў.
Як толькі дзеці дасягаюць пяцігадовага ўзросту, траўмы становяцца самай вялікай пагрозай для іх жыцця. Прычым яны ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў атрымліваюць траўмы з-за свавольства ці неасцярожнасці.
Сярод прычын, якія садзейнічаюць атрыманню траўм, можна выдзеліць наступныя: галалёдзіца, падзенні з дахаў ледзяшоў, няспраўнасць тратуараў і маставых, правядзенне рамонтных работ на вуліцы і ў дварах без дастатковай агароджы, захламленасць двароў, дрэнная ўборка вуліц, недастатковая асветленасць, нездавальняючы стан лесвіц і падлог, няспраўнасць электраправодкі, нізкі санітарны стан кватэр, хуліганскія дзеянні, недастатковы нагляд за жывёламі, парушэнне правілаў дарожнага руху вадзіцелямі.
У гэтым годзе на міжведамасным узроўні распрацаваны праект Дзяржаўнай праграмы павышэння бяспекі дарожнага руху ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады. Вялікая работа праводзіцца па асвятленню праблемы ў сродках масавай інфармацыі, мэта якой – павысіць асабістую адказнасць чалавека за ўласнае здароўе і здароўе сваіх дзяцей.
І. Глазунова, фельчар-валеолаг Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №97 ад 14.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *