“Лепшая аграэкасядзіба-2013”
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт разам з ААТ “Белаграпрамбанк”-Віцебскае абласное ўпраўленне праводзяць пяты рэгіянальны конкурс “Лепшая аграэкасядзіба 2013 года Віцебскай вобласці”.
У конкурсе прымаюць удзел суб’екты аграэкатурызму: фізічныя асобы, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх пасяленнях і вядуць асабістую прысядзібную гаспадарку, а таксама сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.06.2006 г. №372 “Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь”, зарэгістраваныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Конкурс з’яўляецца адкрытым і праводзіцца па наступных намінацыях: “Лепшы старт”, “Захаванне беларускіх традыцый”, “Здаровы лад жыцця”, “Гасціннасць”, “Экасядзіба года”.
Для ўдзелу ў конкурсе суб’ектам аграэкатурызму неабходна прадставіць у аддзелы адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў (па месцы рэгістрацыі) у тэрмін не пазней 1 кастрычніка 2014 года наступныя дакументы:
– заяўку на ўдзел у конкурсе;
– дакументы, якія пацвярджаюць колькасныя паказчыкі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму (інфармацыю пра дагаворы на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, якія заключаны ў справаздачным годзе, з адзнакай падатковага органа);
– дакументы (матэрыялы), якія дазваляюць вызначыць адпаведнасць удзельніка конкурсу крытэрыям заяўленай намінацыі;
– дыпломы, граматы, падзякі;
– звесткі пра прафесійную падрыхтоўку (удзел у семінарах, трэнінгах, стажыроўках па аграэкатурызму і іншае);
– рэкламныя праспекты, каталогі;
– фотаальбомы, якія раскрываюць дзейнасць суб’екта ў сферы аграэкатурызму;
– іншыя матэрыялы.
Аўтарытэтнае журы на падставе прадстаўленых матэрыялаў вызначыць не больш трох удзельнікаў у кожнай намінацыі конкурсу, адзін з якіх стане пераможцам, а два астатнія – лаўрэатамі.
Пераможцы і лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджаны памятнымі прызамі і дыпломамі. Афіцыйная цырымонія ўзнагароджвання пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы з запрашэннем партнёраў конкурсу, прадстаўнікоў СМІ.
Па ўсіх узнікаючых пытаннях можна звяртацца ва ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама па тэл. 8(0212) 58 95 13.
Надрукавана ў №72 ад 19.09.2014 г.