Криминал. Происшествия

Происшествия

ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ
Электракабель
З падсобнага памяшкання цэнтральнай кацельні УП ЖКГ прапала трыццаць метраў электракабелю. Урон, нанесены камунгасу, складае 5,9 мільёна рублёў.  Узбуджана крымінальная справа.
Веласіпед знайшлі
Раённая газета пісала, што ад магазіна “Гасцінец” прапаў веласіпед. Нядаўна злачынцаў знайшлі, імі аказаліся двое жыхароў райцэнтра. Адзін з іх раней быў судзімы. Веласіпед канфіскаваны і вернуты гаспадарам.
Тэлефон
У РАУС звярнулася жыхарка Віцебска. Калі яна была ў гасцях у Слабадзе, забыла на ганку шматкватэрнага дома тэлефон. А калі спахапілася, мабільніка, які каштуе паўтара мільёна рублёў, і след прастыў. Узбуджана крымінальная справа.
Са зводак ДАІ
Хуткасць
Супрацоўнікі ДАІ прыпынілі на аўтадарозе Р-20 жыхара Віцебска, які на сваім аўтамабілі “Пежо-Партнёр”  перавысіў хуткасць на 25 кіламетраў у гадзіну. Больш таго, вадзіцельскае пасведчанне віцябляніна было пратэрмінаванае. Складзены два адміністрацыйныя пратаколы, якія адпраўлены для далейшага разгляду па месцы жыхарства парушальніка.
Праз некалькі дзён на аўтадарозе Віцебск-Полацк быў затрыманы жыхар Шуміліна на “Опелі” за перавышэнне хуткасці на 23 км/гадз. Прычым, такое парушэнне было паўторным у гэтым годзе. Вадзіцелю пагражае штраф да 15 базавых велічынь  або пазбаўленне правоў на адзін год.
Без страхоўкі
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі на аўтадарозе Віцебск-Полацк грамадзяніна Таджыкістана, які ехаў на асабістым аўтамабілі “Опель-Астра”, перавысіўшы хуткасць на 29 кіламетраў у гадзіну. Як высветлілася, аўтамабіль не быў застрахаваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за што іншаземцу прыйшлося заплаціць штраф памерам у 20 базавых велічынь. За парушэнне хуткаснага рэжыму на першы раз парушальнік атрымаў штраф памерам у адну базавую велічыню. Такім чынам паездка па Шуміліне абышлася больш як у тры мільёны рублёў.
Перадала аўто мужу без правоў
Жыхарка Наваполацка даверыла ўласнае аўто мужу. І гэта не было б парушэннем, калі б у мужа былі вадзіцельскія правы. Але некалькі гадоў таму мужчына быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў  за тое, што ехаў за рулём нецвярозы.
Мужчына ехаў па аўтатрасе Р-20, дзе і быў затрыманы супрацоўнікамі дарожна-патрульнай службы.   На гаспадыню аўтамабіля складзены адміністрацыйны пратакол за перадачу аўто чалавеку без вадзіцельскіх правоў. Пратакол накіраваны для далейшага разгляду па месцы жыхарства парушальніцы.
Нецвярозы
Супрацоўнікі ДАІ  затрымалі на вуліцы Кароткіна жыхара Паставаў, які ехаў за рулём аўтамабіля “Форд-Транзіт” у стане алкагольнага ап’янення. Напярэдадні яго затрымалі на гэтай жа машыне ў Мінску таксама нецвярозым. Складзены адміністрацыйны пратакол, які накіраваны для далейшага разгляду ў Паставы.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №71 ад 16.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *