Сотрудники ГАИ Шумилинского РОВД провели рейд по дорогам района

Безопасность Общество

Пра флікеры, святлафоры і пешаходаў
У рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Увага – дзеці!”  і тыдня бяспекі дарожнага руху супрацоўнікі ДАІ РАУС правялі некалькі рэйдаў па дарогах раёна. У адным з іх прымала ўдзел карэспандэнт раённай газеты.
Разам з начальнікам ДАІ РАУС М. У. Гаралевічам мы пабывалі ў аграгарадках Башні і Амбросавічы.  Тут заўваг не было: машын  і пешаходаў на вясковых дарогах мала.  Нават здалося, што правілы дарожнага руху парушаюць у асноўным у горадзе. І гэта пацвердзіла праверка правілаў пераходу перакрыжаванняў у Шуміліне. У прыватнасці, на перакрыжаванні Луначарскага-Юбілейная жанчына так спяшалася, што нават не заўважыла збоку міліцэйскую машыну. І спяшалася, заўважым, перабегчы дарогу на чырвонае святло святлафора. Перабегла. Але тут яе сустрэў начальнік дзяржаўтаінспекцыі. Жанчына прасіла прабачэння, гаварыла, што “гэта першы і апошні раз”. Пасля тлумачэнняў жанчына ўсё ж згадзілася, што парушыла правілы. На яе быў складзены адміністрацыйны пратакол, на першы раз сума штрафу былы мінімальнай – адна базавая велічыня.
У гэты  ж дзень былі выяўлены яшчэ два падобныя парушэнні. Ва неўстаноўленым месцы пераходзілі дарогу на вуліцы Юбілейнай яшчэ дзве жанчыны.
Падчас рэйду начальнік ДАІ прыпыніў тры легкавушкі, вадзіцелі якіх парушылі хуткасны рэжым. Усе тры вадзіцелі аказаліся жыхарамі Віцебска, так што адміністрацыйныя пратаколы былі накіраваны ў абласны цэнтр.
Вечарам адправіліся ў рэйд па Мікіцісе. Звычайна тут выяўляецца нямала парушэнняў, але на гэты раз было толькі адно: па краіпраезнай часткі (было цёмна) ішоў мужчына. Яго здалёк і не было бачна, бо флікер адсутнічаў. За такое парушэнне мужчыну прыйдзецца заплаціць 150 тысяч рублёў штрафу.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №71 ад 16.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *