Осень. Пора платить налоги

Закон Общество

Восень. Час плаціць падаткі
Падатковыя інспекцыі вобласці завяршылі ўручэнне фізічным асобам, плацельшчыкам зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, падатковых паведамленняў аб уплаце налічаных сум падаткаў.
Заканадаўчы тэрмін уплаты дадзеных падаткаў за 2014 год устаноўлены 17 лістапада 2014 года. Просьба не адкладваць выплаты, а зрабіць гэта адразу пасля атрымання падатковага паведамлення.
За несвоечасовае ўнясенне ў бюджэт сум зямельнага падатку і падатку на нерухомасць за кожны дзень пратэрміноўкі налічваецца пеня і прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Запазычанасць падлягае спагнанню у судовым парадку.
У выпадку, калі грамадзянін-плацельшчык зямельнага падатку і падатку на нерухомасць па якіх-небудзь прычынах не атрымаў падатковае паведамленне на выплату сум падаткаў, рэкамендуем звярнуцца ў падатковы орган па месцы знаходжання адпаведнага аб’екта (нерухомасці, зямельнага ўчастка) з мэтай удакладніць сумы падаткаў, каб своечасова разлічыцца з бюджэтам і не трапіць у спіс даўжнікоў.
Звяртаем увагу, што з 1 студзеня 2014 года паведамленне на выплату фізічнай асобай зямельнага падатку і падатку на нерухомасць можа быць уручана не толькі асабіста пад роспіс ці шляхам накіравання па пошце, але і электронным спосабам. Для выказвання згоды на атрыманне паведамлення электронным спосабам плацельшчыку неабходна звярнуцца ў падатковы орган незалежна ад месца жыхарства, пастаноўкі на ўлік ці знаходжання аб’екта падаткаабкладання.
У мэтах забеспячэння своечасовай выплаты падаткаў інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне раіць разлічыцца з прад’яўленымі да выплаты падаткамі да вызначанага заканадаўствам тэрміну.
А. ІЛЬІНЕЦ, намеснік начальніка аддзела кантролю за фізічнымі асобамі.
Надрукавана ў №71 ад 16.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *