Доска почета Шумилинского района. Галина Ковалева

Актуалии Общество

“Кожны сам стварае свой лёс…”
Нездарма вывеў у загаловак словы сваёй гераіні – Галіны Мікалаеўны Кавалёвай: яе жыццё – бліскучае пацвярджэнне гэтага тэзіса. Жыццё яе ніколі не песціла, але яна не змаглася пад цяжарам праблем і нягод. Яна выстаяла.
Праўда, давялося для гэтага памяняць не адну прафесію, перш чым трапіць у калектыў, дзе яна паказала, на што здатная і чаго вартая. Гаворка пра ЗП “Славянскі прадукт”. Да гэтага ж ажно 23 гады Галіна Мікалаеўна, калі хочаце, шукала сябе. Пасля базавай школы – у Віцебску вячэрняя, камбінат шаўковых тканін.
Лёс прывёў у Шуміліна. Працавала і швачкай у КБА, і прадаўцом у магазіне. А тут адкрываўся новы завод. Не вагалася, пайшла…
Было гэта адзінаццаць гадоў назад. Вядома ж, учарашнюю швачку ці работніцу прылаўка не маглі паставіць брыгадзірам ці майстрам, да гэтага трэба дарасці і прафесійна. Пачынала укладчыцай-упакоўшчыцай, дарасла да майстра цэха разліву.
Г. М. Кавалёва не з сарамлівага дзясятка. Жыццё навучыла. Умее спагнаць, умее патрабаваць, калі трэба,  і ад начальства, не дае палёгкі рабочым.
У снежні ў Г. М. Кавалёвай юбілей. Віншуем яе з гэтай падзеяй, жадаем, каб на жыццёвым небакраю ставала ў яе шчасця, паменш было нягод і суровых выпрабаванняў.
Яна заслужыла свой аўтарытэт, сваю павагу. Заслужыла і вялікае права называцца лепшай у ліку  дваццаці перадавікоў раёна за 2013 год, здымкі якіх красуюцца на плошчы ля Дома Саветаў.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №70 ад 12.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *