В Шумилинскую детскую библиотеку дети идут за Шекспиром и приключениями

Духоўнае Общество

Дзень бібліятэк святкуецца ў верасні
Таццяна Каротчанка і Лаліта Арцёмава прыйшлі ў бібліятэку за шэдэўрам Шэкспіра “Рамэа і Джульета”. Васьмікласніцы прызналіся, што любяць літаратуру,  асабліва рускую. Гляджу на дзяўчынак і крыху зайздрошчу тым мастацкім і душэўным адкрыццям, якія іх чакаюць.
Часты госць у бібліятэцы – Іра Епіфанава . На гэты раз яна выбірала для сябе казкі. Загадчык дзіцячай бібліятэкі Анжэліка Бароўкіна пахваліла адну з самых актыўных чытачак за любоў да кнігі.
А Максіма Бароўкіна, які яшчэ не рашаецца пераступіць бібліятэчны парог без мамы, любоўныя твары Шэкспіра пакуль што не цікавяць. Яму даспадобы кнігі прыгодніцкага характару.
Так што, калі вы зараз завітаеце ў раённую дзіцячую бібліятэку, то зразумееце, што Дзень бібліятэк недарэмна святкуецца ў верасні. Бо верасень – гэта ўсплёск дзіцячай цікаўнасці да ведаў, да кніг. А кнігі з нецярпеннем чакаюць дапытлівых дзіцячых вачэй і гатовы адкрыць іх душам шмат цудоўных таямніц.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №70 ад 12.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *