Беларусь – Россия: связи ветеранов

Актуалии Общество

Аўтарытэт у вачах суседзяў
Прайшло 8 год пасля нашай сустрэчы з ветэранамі Расійскай Федэрацыі. Яны прыязджалі ў наш раён на Дзень Незалежнасці  Рэспублікі Беларусь. Гэта была дэлегацыя горада Батайска Растоўскай вобласці, якую ўзначальвалі старшыня ветэранскай арганізацыі М. Р. Малыгаеў і адказны сакратар Т. К. Юркевіч. Міхаіл Рыгоравіч ужо даўно прыкаваны да ложка, а з Таісіяй Кузьмінічнай мы і дагэтуль перапісваемся. Яна піша аб жыцці ветэранаў, усіх расіян, цікавіцца, чым жывуць беларусы. Дарэчы, у яе і муж беларус.
“Мне было вельмі прыемна атрымаць ад вас сюрпрыз да Дня Перамогі – вашу газету. Я яе паказала ўсім нашым ветэранам. Ганарылася, расказвала пра спакойнае жыццё Беларусі, пра цёплыя адносіны да нас.” А яшчэ Таісія Кузьмінічна расказала, што заўсёды глядзіць палітычныя навіны, вельмі сімпатызуе нашаму Прэзідэнту. “Ён сапраўдны гаспадар, які клапоціцца пра дабрабыт народа, пра старых і дзяцей. Уражвае чысціня вашых гарадоў і маленькіх райцэнтраў, добра тое, як вы захоўваеце памяць пра загінуўшых воінаў.”
Такія ж водгукі пра нашу краіну і парадак у ёй і ў дасланым лісце ветэрана з Масквы Маргарыты Канстанцінаўны Камкінай. Яна два разы прыязджала ў Шумілінскі раён на магілу свайго брата Камкіна Юрыя Канстанцінавіча, якога некалькі гадоў таму адшукалі ў спісе пахаваных воінаў у брацкай магіле ў вёсцы Роўнае.
Вось такія цёплыя лісты я атрымала днямі. Яны выклікалі пачуццё гонару за нашу краіну, за стабільнасць яе развіцця, за аўтарытэт у вачах суседзяў.
Л. МУРАШКА, ветэран працы.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *