Настаўнік года
Зараз ва ўстановах адукацыі поўным ходам ідзе падрыхтоўка да традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства работнікаў адукацыі «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».
Нагадаем, што конкурс праходзіць у чатыры этапы. Першы этап, школьны, ладзіцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Ён завершыцца да 25 снежня. У два этапы пройдзе другі этап (раённы), у фінальнай частцы якога вызначыцца педагог, дастойны звання «Настаўнік года Шумілінскага раёна.
Пераможца раённага конкурсу бу-дзе абараняць гонар Шуміліншчыны на абласным этапе ў красавіку і калі пашчасціць, стане ўдзельнікам заключнага рэспубліканскага этапу, які пройдзе не пазней 1 кастрычніка 2011 года.
А. ТАЛСТАЯ, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2010 г.