Лён любит поклон

Общество Сельское хозяйство Экономика

Лён любіць паклон
Напэўна, на мінулым тыдні работнікі ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра пабывалі на льняных палетках ва ўрочышчы Чысці. “Дажджы перашкодзілі рабоце прэс-падборшчыкаў, лён вельмі прыбіла да зямлі, – кажа дырэктар ААТ “Шумілінскі льнозавод” А. М. Папіна.  – Таму ў гэтым годзе не абышліся без чалавечых рук. Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто дапамагае ставіць лён у конусы, а пасля прасушкі рассцілаць яго ў стужкі. На мінулым тыдні на палетках працавалі кожны дзень больш як па паўсотні памочнікаў”.
Дарэчы, сёлета пасеяна 577 гектараў лёну. Ён увесь выцераблены, але вось звезены пакуль толькі з 40 гектараў, расказаў карэспандэнту раённай газеты намеснік дырэктара “Шумілінскага льнозавода” Р. В. Яскевіч. “Калі будзе добрае надвор’е, у далейшым плануем убіраць лён механізаваным спосабам, – расказаў Руслан Валер’евіч. – У нас дзесяць прэс-падборшчыкаў, акрамя таго, спадзяемся на дапамогу іншых сельгасарганізацый”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 69 ад 09.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *