125 молодых специалистов приехали на работу в Шумилинский район

Молодёжь Общество Экономика

125 маладых спецыялістаў прыехалі на працу ў Шумілінскі раён
Пасля заканчэння ўніверсітэтаў і акадэмій, каледжаў і ліцэяў 125 маладых спецыялістаў прыехалі на працу ў Шумілінскі раён. Гэта вельмі добры патэнцыял для ўмацавання эканомікі і сацыяльнай сферы, фарміравання іміджу раёна. Пажадаем жа ім, хто робіць першыя крокі ў прафесіі, веры ў свае сілы і ініцыятывы, творчасці і плёну, здароўя і кахання, жадання пусціць трывалыя карані на шумілінскай зямлі. А мы знаёмім чытачоў раённай газеты з маладым кадравым папаўненнем Шуміліншчыны.
Сельская гаспадарка
КУСГП “Сіроцінскі”

У гаспадарку прыйшло працаваць 9 маладых спецыялістаў. Учарашні выпускнік Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта Алег Сычоў цяпер інжынер машына-трактарнага парка. Выпускніца Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Алена Кандрацюк працуе бухгалтарам. Пасля заканчэння Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа Ніна Біц заняла пасаду бухгалтара, а Вікторыя Храненка –  юрысконсульта. Ветфельчарам у гаспадарцы ўладкавалася Крысціна Ялагіна (закончыла Лужаснянскі аграрны каледж). Электразваршчыкам працуе Аляксей Бабчанка, які сваю прафесію атрымаў у сценах Ульскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэю. Знайшлі работу ў гаспадарцы і выпускнікі Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа: Уладзімір Лявонаў прызначаны загадчыкам механізаваных рамонтных майстэрняў, Анатоль Каваленка – інжынерам па працаёмістых працэсах, Міхаіл Кавалёў – энергетыкам.
ААТ “Ляжні”
Тры выпускнікі Полацкага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа прыйшлі на працу ў гаспадарку: Аніта Вярхоўская – эканамістам, Маргарыта Курчэўская і Яўгенія Посахава – бухгалтарамі. Пасля заканчэння Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа тэхнікам-электрыкам працуе Сяргей Воранаў.
ААТ “АграБаравінка”
Гаспадарка падмацавала свой кадравы састаў сіламі васьмі маладых спецыялістаў. Сюды прыйшлі выпускнікі Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта Арцём Нікіцін і Ілья Квяткоўскі. Арцём працуе галоўным энергетыкам, Ілья – інжынерам.  Кірыл Хадасевіч, які закончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, працуе галоўным эканамістам. Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж падрыхтаваў для гаспадаркі траіх спецыялістаў: Святлана Дзідык заняла пасаду галоўнага бухгалтара, Вольга Куваева – бухгалтара, Іван Ефімовіч працуе электрыкам. Трактарыстамі-машыністамі ў гаспадарцы працуюць Арцём Вазміцель (закончыў Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж) і Кірыл Фалькоў (Гарадоцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж).
КУСГП “Мішневічы”
Загадчыкам майстэрні ў КУСГП “Мішневічы” стаў Мікалай Салавей пасля заканчэння Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа. А выпускнік Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Эльдар Семчанка працуе трактарыстам-машыністам.
УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”
Прадпрыемства прыняла ў свае рады 7 маладых спецыялістаў. Сюды прыйшлі працаваць адразу чатыры выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі: Вольга Аксёнчык – начальнікам базы мінеральных угнаенняў, Ірына Старавойтава – вядучым аграномам, Аляксандр Кісялевіч – вядучым інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка, Вольга Астапішына – юрысконсультам. Знайшлі сабе работу і выпускніцы Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны: Таццяна Бабак выконвае абавязкі галоўнага заатэхніка, а Вікторыя Купрэева працуе вядучым заатэхнікам. Вядучым ветэрынарным урачом пачала працу Юлія Арлова, якая закончыла Лужаснянскі аграрны каледж.
ААТ “Прыдзвінскі”
Маладая дзясятка новаспечаных спецыялістаў прыйшла ў “Прыдзвінскі”. Надзея Пагуляева пасля заканчэння  Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі заняла пасаду эканаміста па працы. Анастасія Карась (закончыла Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж) працуе юрысконсультам. Галоўным аграномам стала Крысціна Максімава (вучылася ў Смальянскім дзяржаўным аграрным каледжы). Запатрабаваны і выпускнікі Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа: Міхаіл Піліпёнак працуе загадчыкам машыннага двара, Андрэй Смаляроў – інжынерам-электрыкам. Цэлая брыгада трактарыстаў-машыністаў у складзе Паўла Варахобкі, Максіма Панцюхіна, Святаслава Тарасава (выпускнікоў Ульскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэю), а таксама Барыса Іпатава і  Аляксандра Марозава (закончылі Віцебскі прафесійна-тэхнічны каледж) будуць мацаваць гаспадарку.
ААТ “Прыазёрны мір”
Два выпускнікі Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта – Андрэй Рэўтовіч і Іван Токараў – працуюць у гаспадарцы электрыкамі. Электрыкам уладкаваўся і Сяргей Лапавухаў (закончыў Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж). Эканамістам пасля заканчэння  Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі прызначаны Станіслаў Завадскі. З пасады галоўнага заатэхніка пачынае сваю працу выпускнік Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Сяргей Шылаў, а Эдуард Седукоў, які закончыў Смальянскі дзяржаўны аграрны каледж, – з пасады галоўнага агранома. Выпускніца Лужаснянскага аграрнага каледжа Вольга Анецька абрала аграномію і пачынае працу брыгадзірам раслінаводства. Двух бухгалтараў – Яўгенію Булаўка і Юлію Падгайскую – падрыхтаваў для гаспадаркі Полацкі аграрна-эканамічны каледж.
КУСГП  “Ульскі”
Гаспадарка атрымала маладога бухгалтара – выпускніцу Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа Анастасію Сталбунову. Слесарам прыйшоў працаваць сюды Дзяніс Барысевіч, які закончыў Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй. Трактарыстамі пачынаюць свой працоўны шлях Вадзім Барысевіч, Сяргей Бандарэнка і Сяргей Шэдзько – выпускнікі Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.
ААТ “Лаўжанскае”
Выпускніца Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Марыя Вайсера працуе ў гаспадарцы начальнікам вытворчасці. Інжынерам-механікам стаў Максім Мацюшкін пасля заканчэння Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Анастасія Краўчанка, якая закончыла Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй, уладкавалася падсобнай рабочай будаўнічай брыгады.
СФГ “Раднік”
Выпускнік Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Алег Каротчанка працуе ў сялянска-фермерскай гаспадарцы тэхнікам-электрыкам.
Падрыхтавала
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
На фотаздымку маладыя спецыялісты УП «Шумілінскі райаграсэрвіс»
Кісялёвіч Аляксандр, Пыльскі Глеб, Арлова Юлія, Астапішына Вольга, Старавойтава Ірына, Бабак Таццяна.
Фота Ларысы Зайцавай.
Надрукавана ў № 69 ад 09.09.2014 г.



1 комментарий по теме “125 молодых специалистов приехали на работу в Шумилинский район

  1. И какая зарплата у этих специалистов? И о ком из них можно будет писать через два года? Останутся ли они в районе? Что-то терзают сомнения. Если разве кто женится.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *