З верай у дабро і шчырую любоў
Пабачыла свет новая кніга пісьменніка, краязнаўцы, шчырага сябра раённай газеты Антона Параскевіна (псеўданім В. В. Улюценкі), якая мае назву “Августовская купель”.
Верны сваёй тэматыцы (тэмы хрысціянскай дабрадзейнасці і любві да Бацькаўшчыны ў творчасці пісьменніка пераважаюць), Віктар Васільевіч псіхалагічна выверана, праз прытчы і жыццёвыя сказы паказвае добрае ў чалавеку, ганьбіць тое, што пера-шкаджае жыць годна і прыстойна, славіць сваіх землякоў з Жарабыччыны — непрыкметных, на першы погляд, але таленавітых людзей, памяркоўных і светлых душою.
У кнігу “Августовская купель” ўвайшлі таксама раннія вершы В. В. Улюценкі, яго паэма “Сказ о Давиде”, у якіх чытач знойдзе для сябе нямала цікавых паэтычных знаходак, знойдзе шмат радкоў, якія кранаюць шчырасцю і любоўю да матулі, да дарагіх сэрцу мясцін.
Рэдакцыя газеты “Герой працы” сардэчна віншуе Віктара Васільевіча Улюценку з выхадам мастацкай кнігі, зычыць яму здароўя, творчага натхнення і новых літаратурных набыткаў.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2010 г.