Как со СПИДом боролись в Шумилинской СШ №1

Здоровье Молодёжь Образование

“У павуціне залежнасці”
Жыццё – гэта святы, сябры, каханне, захапленні, спорт і творчасць… Ці сумяшчальна ўсё гэта са СНІДам? Як жыць у свеце, дзе існуе такая хвароба? На такія сур’ёзныя пытанні спрабавалі адказаць старшакласнікі СШ № 1 падчас правядзення мерапрыемства “Скажам СНІДу рашучае “Не”, якое прайшло ў канцы мінулага тыдня.
Быў праведзены брэйн-рынг. Спаборнічалі дзве каманды. Пытанні былі не вельмі складаныя, але над некаторымі ўсё ж прыйшлося добра падумаць. Аднавіць веды старшакласнікам дапамог відэаролік.
Наогул, старшакласнікі па-даросламу ўспрынялі праблему СНІДУ, яны разумеюць, наколькі страшныя яе наступствы, наколькі неабходна прытрымлівацца здаровага ладу жыцця.
Менавіта за гэта выступаюць шумілінскія падлеткі, якія напярэдадні падрыхтавалі цікавую выставу “Праблема ВІЧ/СНІД вачамі старшакласнікаў”. Высокі палёт фантазіі, мара жыць у краіне здароўя і шчасця, імкненне прыпыніць хваробу – усё гэта ўбачыш у дзіцячых малюнках. Іх назвы гавораць самі за сябе: “Не саступіся”, “Выберы свой шлях”, “У павуціне залежнасці”.
Менавіта ў такой “павуціне” аказваюцца тыя, хто заразіўся ВІЧ і вымушаны жыць на таблетках.
Побач з выставай – вершы старшакласнікаў, прысвечаныя тэме. У іх далёка недзіцячыя разважанні, усведамленне сусветнай праблемы, заклік берагчы сябе і родных ад страшэннай хваробы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Моладзь – супраць СНІДу
У рамках Сусветнага Дня прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі ў СШ №1 другі тыдзень запар праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да азначанай праблемы. Для нас, старшакласнікаў, быў падрыхтаваны інфармацыйны стэнд “Даведайся больш пра ВІЧ-інфекцыю”. Думаю, кожны з маіх аднакласнікаў знайшоў тут нешта пазнавальнае.
Нядаўна ў школе быў праведзены турнір “Здароўе і спорт супраць СНІДу”, акцыя “Чырвоная стужка. Спынім СНІД разам”. Таксама праводзіліся цікавыя трэнінгі “Роўны навучае роўнага”.
Самым запамінальным і важным мерапрыемствам, на маю думку, быў тэматычны вечар у гарадскім Доме культуры. Вядучыя вельмі добра падрыхтаваліся, расказалі пра гісторыю з’яўлення СНІДу, чыталі вершы, прысвечаныя гэтай страшэннай хваробе. І цікавыя расказы, і вершаваныя радкі краналі да глыбіні душы. Праграма была насычана карыснай і займальнай інфармацыяй дзякуючы тым, хто падрыхтаваў яе для нас.
Дар’я ЧАПУРНОВА, вучаніца 9 класа СШ № 1.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *