В Шумилино открылся новый магазин «Бонус»

Новости Общество Экономика

“Бонус” для шумілінцаў
У сераду 3 верасня па адрасе: вуліца 70 год БССР, 5 урачыста быў адкрыты магазін “Бонус”. “Гэта доўгачаканы магазін, якраз такога Шуміліну і не хапала”, – выказаў перакананне намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы  Віктар Доктараў, які палічыў неабходным паўдзельнічаць у мерапрыемстве. Яго думку пацвердзіў і той факт, што адразу пасля абавязковай працэдуры – пераразання чырвонай стужкі – магазін напоўніўся пакупнікамі. Прычым, людзі не проста знаёміліся з новым гандлёвым аб’ектам, як гэта звычайна бывае, а адразу ж узяліся траціць грошы. Адна жанчына, да прыкладу, купіла дзверы. “А што чакаць, – кажа, – паглядзіце, якія прыгожыя і недарагія – трэба браць”.
Варта сказаць, што заснавальнік прадпрыемства “Эдэльштайн” Эдуард Мінькоў (яго партнёр па бізнесу – жонка Наталля) з першых секунд трапіў у палон пакупнікоў. Яму задавалі і задавалі пытанні. І неяк адразу стала зразумела, што гэта чалавек, які ўпэўнена стаіць на нагах і ўмее весці справу. Ва ўсялякім разе такую важную для большасці з нас працэдуру, як устаноўка дзвярэй ці вокнаў, яму дакладна даверыць можна. Калі хочацца, каб было якасна, надзейна, з гарантыяй, ну, і вядома, нядорага.
“Мы стараемся працаваць менавіта на якасць, гандляваць прадукцыяй, якая будзе адпавядаць патрабаванням пакупнікоў, – даводзіў сваю пазіцыю прадпрымальнік. – Мы даўно на рынку, маем надзейныя партнёрскія ўзаеміны, а таму можам сабе дазволіць даваць гарантыі і сумленна супрацоўнічаць з нашымі кліентамі. Зараз мы знаходзімся на стадыі вывучэння пакупніцкага попыту, а таму гатовы прыняць усе пажаданні шумілінцаў. Мы маем магчымасць прадаваць усё, у чым вы маеце патрэбу”.
Трэба прызнаць, што да гэтага ў райцэнтры ніхто не браўся гандляваць дзвярамі, міжпакаёвымі ці ўваходнымі, як, між іншым, і вокнамі ПВХ.
Пра дзверы (менавіта гэты тавар выклікаў найбольшую зацікаўленасць першых наведвальнікаў магазіна). У “Бонусе” іх не толькі прададуць, але і ўстановяць (кошт устаноўкі – ад 150 да 250 тыс.). Пры гэтым, выезд на замеры і дастаўка – бясплатныя. Кожны пакупнік знойдзе ў магазіне тавар на свой густ і кашалёк. У 630 тысяч рублёў абыдзецца самы недарагі камплект міжпакаёвых дзвярэй, дзверы металічныя (уваходныя) каштуюць ад мільёна 400 тысяч да трох мільёнаў 400 тысяч, але пад заказ да пакупніка ў сціплыя тэрміны могуць даставіць самы элітны тавар. Прадастаўляецца гарантыя на 1-2 гады, а таксама паслягарантыйнае абслугоўванне.
Што тычыцца вокнаў ПВХ, то яны прадстаўлены ў магазіне трыма вы-творцамі: Plafen, Brugmann і Salamander, у якасных характарыстыках якіх тут не сумняваюцца. Plafen – абсалютна бюджэтны профіль, досыць нядрэнна зроблены для сваёй коштавай катэгорыі. Brugmann і Salamander – брэнды, правераныя часам, класам вышэй. Усе клопаты па ўстаноўцы вокнаў прадпрыемства таксама бярэ на сябе. Ну, і вядома – гарантыя.
У магазіне можна набыць і сантэхніку, і электраінструменты, і фурнітуру,  і разнастайныя камплектуючыя. Пад заказ вам прывязуць нямецкі ламінат па цане расійскага ці кітайскага, на наступным тыдні будзе завезена новая калекцыя шпалераў. Усе 100 квадратных метраў гандлёвай плошчы будуць задзейнічаны максімальна.
Таксама ў магазіне можна набыць трыкатажнае адзенне. Пакуль “трыкатажная” тэма знаходзіцца на стадыі вывучэння пакупніцкага попыту. Але, як паказаў першы рабочы дзень, попыт ёсць. Зараз асартымент трыкатажных вырабаў уключае каля 300 разнастайных мадэляў, а на працягу тыдня ён будзе пашыраны, укамплектаваны ўсімі памерамі.  Галоўнае, што заснавальнікі абяцаюць нам, пакупнікам, лагодныя цэны, самыя аптымальныя суадносіны кошту і якасці.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 68 ад 05.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *