Осень торопит аграриев Шумилинского района

Сельское хозяйство Экономика

Справы сельскагаспадарчыя
Кармы
Шуміліншчына на трэцім месцы ў вобласці ( пасля Гарадоцкага і Шаркоўшчынскага раёнаў) па нарыхтоўцы кармоў. У нашым раёне нарыхтавана 28,16 тысячы тон кармавых адзінак, што складае 16,48 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы.
Вялікія надзеі аграномы ўскладваюць на 4700 гектараў кукурузы, да ўборкі якой ужо некаторыя гаспадаркі  прыступілі. Па словах начальніка аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці Р. Ф. Прасветава, з кукурузы рэальна нарыхтаваць 719 тысяч тон сіласу.
Зерне
У раёне намалацілі 35,5 тысячы тон зерневых і зернебабовых у бункернай вазе (летась было 28 тысяч тон). Ураджайнасць склала 22,8 цэнтнера з гектара (ў мінулым годзе – 19,8 ц/га).
Рапс
Да ўборкі яравога рапсу прыступілі ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі.  Усяго гэтай культуры пасеяна ў раёне 2000 гектараў, убралі толькі 34% да патрэбнага.
Паралельна з ўборкай яравога ідзе сяўба азімага рапсу. Пакуль толькі ўвабраліся  ў палову.
Бабовыя
Бабовыя ўбраць на насенне – такая задача стаіць перад сельгасарганізацыямі. У СФГ “Раднік” убралі 5 гектараў эспарцэту, намалацілі 680 кілаграмаў зерня, ураджайнасць склала 1,4 ц/га. Астатнім гаспадаркам варта тэрмінова прыступаць да ўборкі канюшыны, якой пасеяна ў раёне 660 гектараў, лічаць спецыялісты райсельгасхарчу.
Ворыва
Згодна з планам, зацверджаным  аблсельгасхарчам, у нашым раёне павінна быць засеяна 9700 гектараў азімых зерневых  – жыта, трыцікале і пшаніцы. Кожны дзень на палетках працуюць трактары з плугамі. Але пакуль узарана толькі 15% да патрэбнага.
Угнаенні
Пад азімыя зерневыя і рапс уносяцца мінеральныя і арганічныя ўгнаенні. “На 800 гектарах унесена 37 тон фосфарных угнаенняў, на 2009 га – 319 тон калію, – расказаў Р. Ф. Прасветаў. –  На 173 гектары вывезлі 5200 тон арганічных угнаенняў”. Нядаўна на базу мінеральных угнаенняў з Гомельскага хімічнага завода паступіла 160 тон амафосу, на гэтым тыдні тукі паступяць яшчэ.
На зімовыя кватэры
На кругласутачным пашавым утрыманні знаходзіцца 37 статкаў – 8355 кароў.  450 кароў, якія павінны цяліцца ў верасні-кастрычніку,  ужо паставілі ў памяшканне. З пачатку верасня статкі пачынаюць ставіць на зімовыя кватэры. Многія фермы даўно падрыхтаваны прыняць жывёлу на зімова-стойлавае ўтрыманне. У якасці добрага прыкладу першы намеснік начальніка райсельгасхарчу А. А. Кузняцоў назваў фермы ў ААТ “Ляжні”,  ферму Мосарава ў КУСГП “Сіроцінскі” і ферму Баёўка ў “Шумілінскім райаграсэрвісе”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 67 ад 02.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *