За взятку — уголовная ответственность

Закон Общество

За хабар – крымінальная адказнасць
На жаль, кожны год у Беларусі выяўляюцца выпадкі хабарніцтва. Практыка выяўлення гэтых злачынстваў сведчыць пра тое, што некаторыя службовыя асобы  за станоўчае вырашэнне тых ці іншых пытанняў вымагаюць у грамадзян розныя выгоды: грашовыя сродкі, падарункі, іншыя матэрыяльныя каштоўнасці. Прычым, некаторыя добраахвотна і настойліва прапаноўваюць хабар начальнікам.
Такім людзям не варта забываць, што яны пры гэтым здзяйсняюць  злачынства, адказнасць за якое прадугледжана  арт. 431 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. За дачу хабару або за пасрэдніцтва ў хабары пагражае  пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў.
Аднак у дадатку да артыкула ўказана, што асоба, якая дала хабар, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі ў адносінах яе  мела месца вымагальніцтва хабару або калі гэта асоба  добраахвотна расказала пра зробленае. Таксама і вінаваты ў пасрэдніцтве хабару вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі пасля злачынства добраахвотна паведаміць у міліцыю аб зробленым.
А. СПІРЫДОНАЎ, оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі
злачынствамі РАУС.
Надрукавана ў № 67 ад 02.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *