Власть должна видеть проблемы людей

Актуалии Президент

Бачыць праблемы людзей
4 снежня, у суботу, старшыня абласнога выканаўчага ка-мітэта Аляксандр Мікалаевіч Косінец правёў абласную селектарную нараду.
Аляксандр Мікалаевіч найперш нацэліў абласную вертыкаль актывізаваць работу са зваротамі грамадзян, звярнуць асаблівую ўвагу на адзінокіх і адзінока пражываючых, дапамагчы людзям ва ўмовах зімы вырашаць неабходныя для жыцця пытанні.
Старшыня аблвыканкама акрэсліў іншыя надзённыя пытанні. Размова ішла пра фарміраванне бюджэту вобласці на 2011 год, які будзе зацверджаны ў бліжэйшы час на сесіі абласнога Савета дэпутатаў, пра сацыяльную накіраванасць галоўнага фінансавага дакумента вобласці.
На парадак дня нарады было вынесена таксама выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, выплата зарплаты, падрыхтоўка да навагодніх святаў.
*   *   *
Тэмы абласной селектарнай нарады прадоўжыў на нара-дзе з актывам раёна старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
Кіраўнік раёна назваў нездавальняючай работу некаторых спецыялістаў па падрыхтоўцы аб’ектаў жывёлагадоўлі да работы ва ўмовах зімы. Гэта асабліва датычыць жывёлагадоўчых памяшканняў райаграсервісу, якія сталі падставай для крытыкі раёна на абласным узроўні.
Не падрыхтаванымі да зімы аказаліся і некаторыя прадпрыемствы раёна, зазначыў В. А. Падляшчук, дзе нават не абсталявалі месцы для забору гарачай вады, не прадуманы іншыя пытанні для нармальнай работы людзей у халодны час.
На кантролі старшыні райвыканкама і пытанні водазабеспячэння насельніцтва, работа жыллёва-камунальнай гаспадаркі па аператыўнаму вырашэнню запытаў людзей, іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №95 ад 7.12.2010 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *