Квас ратуе ў спякоту
У гарачыню хочацца выпіць чагосьці халодненькага, не вельмі салодкага, але смачнага. І такім пітвом можа служыць квас. На гэтым тыдні куплялі яго ў палатцы райспажыўтаварыства, што размясцілася побач з універмагам.
“У будні прадаю па 250 літраў квасу, у выхадныя – больш за 300 літраў, – расказала прадавец Наталля Сахно. – Шумілінцы прыходзяць за квасам са слоікамі і бутэлькамі. Прычым, некаторыя нават па некалькі разоў за дзень. Квасу можна папіць і на месцы, для гэтага ў нас абсталяваны столікі пад тэнам”.
Квас добра наталяе смагу. “А прывозяць яго з Віцебск, з філіяла ААТ “Крыніца”, – расказала начальнік гандлёва-камерцыйнага аддзела райспажыўтаварыства Вераніка Гоманава. – Прычым мы дамовіліся, што пастаўшчыкі самі нам па меры неабходнасці падвозяць квас. Мяркуем ім гандляваць, пакуль будзе спякота”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №61 ад 12.08.2014 г.