Иностранные граждане обязаны зарегистрироваться на протяжении 5 суток

Закон Общество

Зарэгістравацца на працягу 5 сутак
Унесены змяненні і дапаўненні ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 01.01.2010 г. №105-З “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь”.
Згодна з унесенымі змяненнямі замежныя грамадзяне, якія прыбылі ў Беларусь, абавязаны на працягу 5 сутак, за выключэннем нядзелі (раней – выхадных), дзяржаўных свят і святочных дзён, аб’яўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага прабывання, калі іншае не вызначана Законам і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Органы рэгістрацыі часова прабываючых у Рэспубліцы Беларусь замежных грамадзян – Міністэрства замежных спраў, органы ўнутраных спраў, гасцініца, санаторна-курортная і аздараўленчая арганізацыя, фізічная асоба ці сельскагаспадарчая арганізацыя, якая аказвае паслугі ў сферы аграэкатурызму ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку.
А. ПРАКОФ’ЕВА, вядучы спецыяліст ГГіМ РАУС.
Надрукавана ў №59 ад 05.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *