ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ

Общество Происшествия

ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ
Агароджа
У РАУС звярнулася жыхарка а.-г. Мікіціха, якая паведаміла, што ля смеццевых кантэйнераў па вуліцы Шасейнай разбіта 8 элементаў дэкаратыўнай агароджы. Згодна з арт. 341 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Апаганенне збудаванняў або псаванне маёмасці” па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
Вадзяная помпа
Два месяцы таму ўзбуджалася крымінальная справа па факту крадзяжу вадзяной помпы “Ручаёк” і 110 метраў электрычнага кабелю ў адным з дамоў в. Альшанікі. Нядаўна міліцыянеры высветлілі, што крадзеж здзейсніў жыхар Віцебска. Ён затрыманы, месца знаходжання ўкрадзенага высвятляецца.
Прадукты
Пенсіянерка в. Сутокі заўважыла, што з яе дома пачалі прападаць прадукты. У адзін дзень зніклі 4 пачкі грэчкі, у другі – 10 пачак макароны. Супрацоўнікі РАУС устанавілі, што ў чужым доме гаспадарыў ураджэнец в. Баркі без вызначанага месца жыхарства. Узбуджана крымінальная справа.
Папраўчыя работы
Жыхар Шуміліна за ўхіленне ад выплаты сродкаў на непаўналетніх дзяцей быў асуджаны ў красавіку гэтага года да 1,3 месяца папраўчых работ з вы-лікам 15% у даход дзяржавы. Мужчыну дапамаглі працаўладкавацца. Але вылічваць ўсё роўна не было чаго: на работу ён не хадзіў. Згодна з арт. 416 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе папраўчых работ” узбуджана крымінальная справа.
Згарэла лазня
У вёсцы  Грабянцы згарэла лазня. Як мяркуюць супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, пабудова загарэлася ад разраду маланкі. Жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы не пацярпелі.
Заснуў за рулём
На аўтадарозе Віцебск-Полацк (ля Губіцы) адбылося ДТЗ. Жыхар Віцебскага раёна, які на аўтамабілі “Рэно-Шафран” ехаў з Наваполацка ў Віцебск, заснуў за рулём. Вадзіцель з’ехаў у кювет і на хуткасці ўрэзаўся ў дарожную сцёкавую трубу. Работнікі РАНС пры дапамозе аварыйна-выратавальнага абсталявання дапамаглі пацярпеламу выбрацца з кабіны. З траўмамі і пераломам нагі мужчына дастаўлены ў раённую бальніцу.
“П’янаму не месца за рулём”
З 30 ліпеня па 3 жніўня супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі правялі прафілактычнае мерапрыемства  “П’янаму не месца за рулём”. Адпрацоўваліся аўтадарогі Віцебск-Полацк, Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні, Гарадок-Ула-Камень. Затрымана пяць вадзіцеляў, якія ехалі за рулём нецвярозыя. Усе яны пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Перакуліўся
Жыхар Віцебска ехаў праз Мікалаева на легкавым аўтамабілі “Рэно”, не справіўся з кіраваннем і перакуліўся ў кювет. Як высветлілася, на машыну быў пратэрмінаваны тэхагляд. На мужчыну складзены два адміністрацыйныя пратаколы, якія адпраўлены для далейшага разгляду па месцы жыхарства парушальніка.
Па матэрыялах РАУС і РАНС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №59 ад 05.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *