На возеры Круглік Шумілінскага раёна патануў мужчына

Безопасность Общество

На возеры Круглік патануў мужчына
27 ліпеня на возеры Круглік, што ў в. Прыазёрная, патануў мужчына. У нецвярозым стане ён пайшоў купацца на возера і не вярнуўся. Пошукі родных не далі выніку. Дакладней, знайшлі толькі адзенне на беразе.
На наступны дзень з абласнога таварыства ратавання на водах былі выкліканы вадалазы. Яны і знайшлі ў возеры тапельца.
Гэта сёлета ў раёне другі выпадак, калі на возеры патануў мужчына. Першага тапельца (жыхара Столінскага раёна) знайшлі на возеры ў Башнях яшчэ ў маі.
Як паказвае жыццё, у большасці выпадкаў тонуць нецвярозыя людзі. Таму трэба памятаць, што выпіўка і купанне – рэчы несумяшчальныя. Увогуле ў спякоту трэба піць ліманад ці квас, а не гарэлку.
А. ШАРАФУТДЗІНАЎ, старшыня раённага таварыства ратавання на водах.
Надрукавана  ў  №58  ад 01.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *