Фликер может спасти жизнь

Безопасность

Здаецца, дробязь
Па словах галоўнага дзяржаўтаінспектара ДАІ, М. У. Гаралевіча, сёлета за флікер аштрафаваны 178 жыхароў раёна, прычым 8 з іх былі ў стане алкагольнага ап’янення. У лістападзе каля двух дзесяткаў падобных парушэнняў. Па назіраннях дарожна-патрульнай службы, не карыстаюцца святловяртальнымі элементамі каля 30% жыхароў раёна. Асабліва не даражаць сваёй бяспекай аматары спіртнога і некаторыя пенсіянеры.
Кожны дзень супрацоўнікі ДАІ прыпыняюць на дарогах раёна 5-6 чалавек без флікера. Штраф за яго адсутнасць – 35 тыс. руб. А калі чалавек у цёмны час ідзе па абочыне дарогі нецвярозы і без святловяртальных элементаў, штраф – 105 тысяч рублёў. Найбольш часта парушальнікі Правілаў сустракаюцца на дарозе ў пятніцу і суботу, у перадсвяточныя дні. Да радасці супрацоўнікаў ДАІ, большасць пешаходаў з разуменнем адносяцца да па-трабаванняў Правілаў дарожнага руху і носяць флікеры. Разумеюць, што аднойчы флікер і жыццё можа выратаваць.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №95 ад 7.12.2010 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *