ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ

Закон Общество Происшествия

ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ
Коні
Раённая газета пісала пра крадзеж коней – адзін з іх прапаў з поля ля в. Ізгародзішча, другі – ля в. Ляжні. Супрацоўнікі РАУС устанавілі, што крадзеж здзейсніў раней судзімы жыхар в. Мішкавічы. Больш таго, ён дамовіўся са скупшчыкамі і прадаў ім коней, якіх тыя зарэзалі.  Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Злачынца затрыманы.
Электрарухавікі
Са склада аднаго з сельгаспрад-прыемстваў раёна прапалі тры электрарухавікі, кошт якіх ацэнены на 2,3 мільёна рублёў. Тэрыторыя склада вартаўніком не ахоўвалася, вось злодзей і пакарыстаўся гэтым. Ён ада-гнуў ніжнюю частку створкі дзвярэй і пранік у склад. А зрабіў гэта, як устанавілі супрацоўнікі РАУС,  непрацуючы жыхар Язвіна. Ён прызнаўся ў крадзяжы. Месца знаходжання электрарухавікоў устанаўліваецца.
Грошы
У міліцыю звярнулася пенсіянерка з в. Улазавічы, якая расказала, што з яе дома прапала 911 тысяч рублёў. Па гарачых слядах міліцыянеры высветлілі, што грошы прыбраў да рук аднавясковец. Напэўна, ён падгледзеў патайное месца для ключа ад уваходных дзвярэй. А калі гаспадыня адлучылася з дома, адчыніў ключом дзверы чужога дома і ўкраў грошы. Супраць ураджэнца в. Улазавічы ўзбуджана крымінальная справа.
Картка
Жыхар а.-г. Светласельскі згубіў сваю банкаўскую картку. А праз некаторы час з яе прапалі грошы. Міліцыянеры вы-светлілі, што з гэтай карткі ў банкамаце “Беларусбанка” ля магазіна “Міні-маркет” па вул. 70 год БССР былі зняты 3 мільёны рублёў. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Злачынца вышукваецца.
Аліменты
Непрацуючы жыхар Шуміліна згодна з рашэннем суда павінен быў выплачваць аліменты на свайго трохгадовага сына ў памеры 25% ад усіх відаў заробку. Запазычанасць вырасла за шэсць месяцаў, а мужчына і не думаў уладкоўвацца на работу. Згодна з арт. 174 ч. 1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Ухіленне ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзіцяці” ўзбуджана крымінальная справа.
Дача
У міліцыю звярнулася жыхарка Маскоўскай вобласці, якая паведаміла, што яе дачу ў в. Бандарэва абрабавалі. Злачынцы разбілі аконнае шкло на верандзе і праніклі ў дом. Прапалі алюмініевая тачка і садовы інвентар. Злачынцы вышукваюцца.
Дыстанцыя
Па словах супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі, даволі часта адбываюцца дарожна-транспартныя здарэнні з-за таго, што вадзіцелі не захоўваюць патрэбную дыстанцыю да аўтамабіля, які рухаецца ўперадзе. У прыватнасці, на мінулым тыдні адбыліся дзве такія аварыі.  Так, на вуліцы Юбілейнай ў Шуміліне жыхар Віцебска на аўтамабілі “Хонда” не выбраў бяспечную дыстанцыю і наехаў на «Опель”. Праз некалькі дзён падобнае ДТЗ адбылося на аўтадарозе Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні. Жыхар Санкт-Пецярбурга наехаў на спадарожны аўтамабіль “Лада”, якім кіраваў наш зямляк.
У абодвух выпадках вадзіцелі былі цвярозыя. На парушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №57 ад 29.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *