Руководитель Витебской области провел онлайн-конференцию

Актуалии Официально Экономика

“Нам патрэбна эканамічная бяспека”
Нагода сабраць прадстаўнічы форум  у рэжыме  анлайн-канферэнцыі ў кіраўніцтва вобласці была важкая. Прыспела масавае жніво, нямала пытанняў па жывёлагадоўлі, накапіўся шэраг прэтэнзій да прамыслоўцаў, да будаўнічай галіны..
Таму суботняя раніца  19 ліпеня для актываў усіх  раёнаў і гарадоў вобласці пачалася з выступлення старшыні аблвыканкама А. М. Косінца. Трэба было знайсці рэзервы для набыцця дызпаліва на жніво. Кіраўнік вобласці выдатна валодае сітуацыяй, ведае, дзе можна зрабіць гэта без пагаршэння эканомікі. Гаворка вялася пра якасць рэалізуемага малака (арыенцір адзін – малако гатунку “экстра”), па развіцці свінагадоўлі (эпідэмія чумы падкасіла галіну, тым не менш трэба правесці ветэрынарныя мерапрыемствы і аднавіць пагалоўе). Гаварылі пра пустуючыя землі, якія могуць і павінны даваць прадукцыю. Заданні па ўводзе зямель у актыўны абарот па раёнах былі спушчаны, аднак многія іх не выканалі. Можна выходзіць на інтэнсіўны шлях развіцця зерневай гаспадаркі, але тады трэба ўраджай мець не 20-25, а ўсе 45-50 ц/га.
Засяродзіў увагу А. М. Косінец на дзяржзаказе па здачы збожжа, на церабленні лёну і наогул развіцці льнаводства. “Чаму не было на “Славянскім базары” касцюмаў з льняных тканін? – пытаецца губернатар. – Чаму Аршанскі льнокамбінат не забірае ў льнозаводаў кароткае валакно?..” І такіх “чаму” гучала падчас канферэнцыі мноства. Аляксандр Мікалаевіч унікаў у самую сутнасць праблем.  Трывожна з разгрузкай складскіх запасаў. Запасы трэба рэалізоўваць, а не трымаць прадукцыю мёртвым грузам, бо гэта і падаткі ў бюджэт, і развіццё прадпрыемстваў.
“Нам патрэбна эканамічная бяспека”, – рэзюмаваў кіраўнік вобласці, даючы зразумець усяму кіраўніцкаму корпусу вобласці, што таптання на месцы, а тым больш адступлення ў развіцці эканамічнай сферы ніхто не дапусціць.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №55 ад 22.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *