Кіраўнік раёна: сустрэчы ў калектывах
У аўторак 30 лістапада старшыня райвыканкама Вальдэмар Антонавіч Падляшчук правёў сустрэчу з калектывам замежнага вытворчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Славянскі прадукт”.
Кіраўнік раёна адзначыў, што прадпрыемства ўносіць свой уклад у развіццё эканомікі раёна. Толькі за 10 месяцаў бягучага года заплаціла ў бюджэт каля 7 мільярдаў рублёў падаткаў.
Вальдэмар Антонавіч расказаў работнікам “Славянскага прадукту” пра тыя вынікі, што мае раён у адыходзячым годзе і пяцігодцы ў цэлым, адзначыў вялікую работу па рэалізацыі Праграмы адраджэння і развіцця сяла, па развіццю будаўнічай галіны, прыватнага бізнесу, рашэнні сацыяльных праграм.
Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць задаць свае пытанні кіраўніку раёна. Людзей асабліва хвалюе непрыдатная дарога да прадпрыемства. В. А. Падляшчук прапанаваў кампраміснае рашэнне праблемы: пабудаваць пад’язную дарогу з долевым удзелам прадпрыемства.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №94 ад 3.12.2010 г.