Неразгаданы свет аўтыста

Здоровье Общество

Неразгаданы свет аўтыста
Жыць і выхоўваць чалавека з аўтызмам – гэта як вывучаць новую замежную мову.  Свет аўтыста поўны тайн для звычайнага чалавека, бо аўтыст па-іншаму бачыць, думае, разумее, дзейнічае.
Як распазнаць дзіця з аўтызмам? Вельмі часта такое дзіця:
пазбягае прамога зрокавага кантакту ці быццам “глядзіць скрозь”;
не ўмее кантактаваць, вельмі хутка стамляецца ад прамых спроб іншых людзей паразмаўляць з імі, аддае перавагу быць сам-насам;
выглядае непаслухмяным, часцей за ўсё не выконвае просьбы, не рэагуе на прамыя звароты, яму цяжка што-небудзь забараніць, асабліва калі гэта тычыцца значных інтарэсаў для дзіцяці;
мала выкарыстоўвае мову і жэсты для зносін, можа толькі прывесці іншага чалавека за руку і паказаць на цікавячы яго прадмет;
не звяртае ўвагі на тое, што звычайна цікавае дзецям яго ўзросту;
выглядае “незвычайна” з-за незразумелых рухаў, напрыклад, трасе рукамі, перабірае пальцамі, раскачваецца;
знаходзіць для сябе незвычайныя заняткі, ад якіх яго цяжка адарваць, практычна яго немагчыма даклікацца;
яго цяжка чаму-небудзь навучыць – пачынае расстройвацца ці злаваць;
часта даросламу бывае цяжка пачытаць яму дзіцячую кнігу – дзіця адразу закрывае яе і ўносіць ці закрывае даросламу рот рукой;
вельмі адчувальны да гукаў, дотыкаў, пахаў, смакаў;
разам з тым можа без праблем знаходзіцца ў цемнаце;
з цяжкасцю прымае перамены – новыя маршруты, новы рэжым дня, новае адзенне, новую ежу і г. д.
Аўтызм у дзяцей сустракаецца часцей, чым слепата і глухата, разам узятыя. Замежная статыстыка сведчыць, што аўтызм сустракаецца ў адным выпадку на 150-155 дзетак.
Такія дзеці маюць патрэбу ў дапамозе спецыялістаў і разуменні з боку тых, хто іх акружае.
Н. КЛІМЕНЦЬЕВА, педагог-псіхолаг ЦКРАіР.
Надрукавана ў №55 ад 22.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *