АБ ІНСТРУКТАЖЫ МЕХАНІЗАТАРАЎ
У выніку павышэння тэмпературы паветра на паветраных лініях электраперадачы (далей – ЛЭП) магчымы максімальны правіс правадоў, што памяншае адлегласць (габарыт) паміж паверхняй зямлі і правадамі ЛЭП. Дадзеная сітуацыя павялічвае рызыку электратраўматызму пры правядзенні палявых работ пад ЛЭП.
Памятайце! Не толькі дакрананне да правадоў ЛЭП, але і набліжэнне да іх бліжэй за 2 м небяспечна для жыцця!
У мэтах забеспячэння бяспекі людзей, якія прымаюць удзел у палявых работах, рэкамендуем наступныя меры:
– праезд (перасячэнне) пад ЛЭП праводзіць бліжэй да апор (не ў сярэдзіне пралёту);
– не дапускаць знаходжанне людзей на сельскагаспадарчай тэхніцы за межамі кабіны пры знаходжанні яе паблізу ЛЭП;
– не дапускаць прыпынак і рамонт сельгастэхнікі побач з ЛЭП.
Улічваючы вышэйсказанае, неабходна правесці мэтавыя інструктажы ўсім механізатарам і камбайнерам аб захаванні мер электрабяспекі.
Д. МУРКОЎ, начальнік Шумілінскага РЭС.
Надрукавана ў №54 ад 18.07.2014 г.