Вехі гісторыі Шумілінскага раёна
17.07.1924 г. – утвораны Шумілінскі раён (да 23.11.1961 г. – Сіроцінскі) з цэнтрам у мястэчку Шуміліна
снежань 1924 г. – 1-ы раённы з’езд Саветаў
люты 1928 г. – у раёне створаны першы калгас “Іскра” (старшыня М. А. Ільінец)
1928 г. торфапрадпрыемству ў Обалі прысвоена імя героя Грамадзянскай вайны А. Э. Даўмана
1929 г. – створаны Обальскі керамічны завод
23.01.1930 г. – першы з’езд прадстаўнікоў калгасаў Сіроцінскага раёна
24.01.1932 г. – выйшаў першы нумар раённай газеты “Ленінскі шлях”
1937 г. – пуск электрастанцыі на рацэ Сечна (калгас “Ленінскі прызыў”, старшыня Д. В. Мясаедаў)
1938 г. – Сіроцінскі раён увайшоў у склад утворанай Віцебскай вобласці
1938 г. – мястэчка Шуміліна ператворана ў гарадскі пасёлак
1939 г. – заснаваны торфабрыкетны завод “Дабееўскі мох”
08.07.1941 г. – г. п. Шуміліна акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі
23.06.1944 г. – г. п. Шуміліна вызвалены савецкай арміяй
26.06.1944 г. – вызвалены г. п. Обаль
01.09.1944 г. – аднавіла дзейнасць Шумілінская сярэдняя школа №1
01.09.1956 г. – прыняла першых вучняў Шумілінская СШ №2
1958 г. – пачала дзейнасць МСА (цяпер ПМК-70)
23.11.1961 г. – пачаў работу райбыткамбінат
1962 г. – узведзены новы будынак Шумілінскай СШ №1 (на вуліцы Піянерскай)
25.12.1952 г. – у сувязі з узбуйненнем раёнаў Шумілінскі раён ліквідаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў Бешанковіцкі, Віцебскі, Гарадоцкі і Полацкі раёны
29.10.1965 г. – адкрыты музей Обальскага камсамольскага падполля
30.07.1966 г Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР адноўлены Шумілінскі раён
02.08.1966 г. – да Шумілінскага раёна далучаны Мішневіцкі сельсавет
кастрычнік 1966 г. – пачала работу ДРБУ-204
01.01.1967 г. – выйшаў у свет першы “паслярэформенны” нумар газеты “Герой працы”
кастрычнік 1967 г. – адкрыццё помніка У. І. Леніну
люты 1971 г. – пачала работу ПМК-25 (цяпер “Шумілінскае ПМС”)
1975 г. – адкрыты новы сырзавод
студзень 1976 г. – першую прадукцыю выпусціў Шумілінскі льнозавод
1979 г. – узведзены новы будынак Шумілінскай СШ №1
1985 г. – выйшла ў свет гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць” Шумілінскага раёна
10.07.1985 г. – да Шумілінскага раёна далучаны Каўлякоўскі сельсавет
1986 г. – узведзены новы будынак раённай бальніцы
22.11.1986 г. – адкрыты раённы музей у г. п. Шуміліна
лістапад 2001 г. – у г. п. Шуміліна прыйшоў прыродны газ
2002 г. – да прыроднага газу падключаны г. п. Обаль і Обальскі керамічны завод
жнівень 2003 г. – узведзены новы будынак “Беларусбанка”
01.09.2005 г. – першы навучальны год раённай гімназіі-інтэрната
20.01.2006 г. – Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №36 “Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці” былі зацверджаны герб і сцяг Шумілінскага раёна
30.12.2005 г. – адкрыццё першага ў раёне аграгарадка Башні
07.09.2006 г. – адкрыта аўтастанцыя Шуміліна
верасень 2007 г. – у Шумілінскім УП ЖКГ з’явіўся першы кацёл, які працуе на адыходах драўніны
2006 г. – устаноўлены шумаахоўны экран на аўтадарозе Р-20 у г. п. Шуміліна
студзень 2007 г. – зняты фільм пра Шумілінскі раён з цыкла “Зямля беларуская”
28.12.2007 г. – адкрыццё новай МАЗС №6 у г. п. Шуміліна
красавік 2008 г. – з рабочай паездкай Шумілінскі раён наведаў Прэм’ер-міністр Беларусі С. С. Сідорскі
29.03.2009 г. – адкрыццё пасля рэканструкцыі ўніверсама “Цэнтральны” ў г. п. Шуміліна
15.05.2009 г. – візіт у раён Прадстаўніка ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь А. Брука з мэтай наведвання адноўленага ў рамках Праграмы развіцця ААН і Глабальнага экалагічнага фонду верхавога балота “Обаль-1”
2009 г. – уведзены ў строй будынак Лаўжанскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу (а.-г. Мікіціха)
18 мая 2012 г. – закладзены фундамент Свята-Мікалаеўскай царквы ў г. п. Шуміліна
жнівень 2013 г. – у г. п. Обаль прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”
2014 г. – у г. п. Обаль узведзена Свята-Ануфрыеўская царква.
Пры падрыхтоўцы старонкі выкарыстаны матэрыялы і фатаграфіі з Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Надрукавана ў №53 ад 15.07.2014 г.
Внимательно прочитала «Вехі гісторыі Шумілінскага раена».Все отобразили — даже открытие Универсама.Очень значимое событие в жизни района! А вот строительство и открытие костела в Шумилино — это не важно. Хотя о строительстве церкви — упоминается два раза. Почему такое «не замечающее»отношение к нам, к католикам, в нашем районе?