Прыпынак ёсць, а павільёна няма

Общество Сельское хозяйство

Прыпынак ёсць, а павільёна няма
Так сталася, што пры будаўніцтве аўтатрасы Віцебск-Полацк мястэчка Обаль засталося ў баку ў тым ліку і ад некаторых выгод. Размова ідзе пра сучасныя аўтапавільёны. У Обалі з правага боку (па дарозе на Полацк) павільёна наогул няма, з другога боку ён стаіць, але старога тыпу. І ў Грудзінаве павільён таксама толькі з аднаго боку. Між тым пасажыраў на гэтых прыпынках нямала, многія едуць у Шуміліна, Віцебск, Полацк на работу ці па іншых справах. І калі летам дах над галавой пасажыру можа і не патрэбен, то ўвосень і зімой ім вельмі нязручна.
Вось і В. В. Пузікаў, які штодзень ездзіць на работу ў Шуміліна, зайшоў у рэдакцыю раённай газеты, каб расказаць пра такую праблему. Праблема, вядома, не сусветнага маштабу, але яна важная для паўсядзённага жыцця канкрэтнага чалавека.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №52 ад 11.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *