Взял ремень в руки – заплатил штраф в 2 миллиона

Закон Семья

Гора-выхавальнік
Пастановай суда Шумілінскага раёна да адміністрацыйнай адказнасці быў прыцягнуты грамадзянін Г. і на падставе ч.1 арт. 9.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі атрымаў адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь (2 мільёны 250 тысяч рублёў).
Грамадзянін Г. быў прызнаны вінаватым у тым, што, знаходзячыся па месцы жыхарства, рэменем з металічнай спражкай наносіў удары па розных частках цела малалетняму С., такім чынам прычыніўшы хлопчыку цялесныя пашкоджанні, што адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя.
Варта адзначыць, што С. – брат жонкі Г. Хлопчык часта заставаўся начаваць у іх дома і не заўжды паводзіў сябе добра. І аднойчы Г. вырашаў выхаваць дзіця з дапамогай рэменя, у выніку чаго той трапіў у бальніцу. Маці хлопчыка адмовілася прыцягваць Г. да адміністрацыйнай адказнасці. Аднак заканадаўства ў гэтым выпадку дазваляе пракурору распачаць адміністрацыйны працэс. Пасля вывучэння матэрыялаў праверкі па апісаным факце пракуратурай раёна ў адносінах да Г. быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Справа для разгляду была накіравана ў суд Шумілінскага раёна.
А. ГАСАНАЎ, памочнік пракурора раёна.
Надрукавана ў №51 ад 08.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *