В Комитете госконтроля

Вестник Комитета госконтроля

Дутыя органы
Праведзенымі Камітэтам дзяржкантролю праверкамі выяўлена, што ўтрыманне органа кіравання прадпрыемствамі ЖКГ заканадаўствам не рэгламентавана.  Пры гэтым значныя сродкі  прадпрыемстваў галіны пералічваюцца на ўтрыманне органа кіравання. Напрыклад, УКВП “Віцебская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка” (63 чалавекі), якому Віцебскі гарвыканкам дэлегіраваў функцыі па кіраванні жыллёвай гаспадаркай горада (14 прад-прыемстваў).
Асноўнай даходнай крыніцай Віцебскай ГЖКГ (50-60 % выручкі) з’яўляецца выручка ад аказання платных кансультацый сваім даччыным прадпрыемствам: за 2012 год – 7 млрд. руб, за 2013 г. – 6,5 млрд. руб. Гэтыя выдаткі прадпрыемствы ЖКГ адносяць на сабекошт жыллёва-камунальных паслуг, якія пазней кампенсуюцца бюджэтам.
Аналагічна УП “Віцебскаблводаканал” (12 чалавек) з’яўляецца органам кіравання шэрагу прадпрыемстваў – водаканалаў. Напрыклад, УП “Полацкводаканал” за 2013 год пералічана ў адрас УП “Віцебскаблводаканал”  больш за 500 млн. руб. за кансультаванне, узаемадзеянне і метадычнае кіраванне.  Паміж унітарнымі прадпрыемствамі заключана дамова, згодна  з якой  “Полацкводаканал” абавязаны штомесячна пералічваць  “Віцебскаблводаканалу” сродкі ў памеры да 2% ад фонду заработнай платы. За першы квартал пералічана 100 млн.руб.
Прапановы па ўтрыманні органаў кіравання прадпрыемствамі ЖКГ вынесены ў адпаведныя інстанцыі для ўдасканалення дзеючага заканадаўства.
Спакуса
Аршанскі міжраённы аддзел УДФР Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці накіраваў матэрыялы справы  па незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў адносінах двух жыхароў Оршы  ва ўпраўленне Следчага камітэта. З сакавіка па верасень 2012 г. аршанцы, аб’яднаўшыся ў арганізаваную групоўку, прыцягвалі грошы грамадзян Рэспублікі Беларусь і абяцалі ўкладчыкам салідныя “дывідэнды” ў замежнай валюце. Аднак развярнуцца не паспелі: іх схапілі за руку.  Падлічана: даход ашуканцаў склаў 1,478 млрд. рублёў.
Ад імя тых, каго не існуе
Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці па матэрыялах Наваполацкага міжраённага аддзела УДФР Камітэта дзяржкантролю ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах грамадзяніна К. з Полацка, які ў складзе арганізаванай групы з М. (Наваполацк) на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей  ажыццяўлялі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яны выступалі ад імя фірм, якіх не існавала, ад чаго атрымалі даход у асабліва буйным памеры, у суме 9,543 млрд. руб.
На махлярстве не працягнеш
Пракуратура Глыбоцкага раёна ўзбудзіла крымінальную справу па прыкметах махлярства ў адносінах да грамадзян Г. з г. Глыбокае, К. з г. Бярозы і Т. з г. Мядзеля. Махляры ў складзе групы асоб захацелі завалодаць грашовымі сродкамі ТАА “М” (г. Мінск, аптовы гандаль мясной прадукцыяй). Яны заключылі дамову аб пастаўках мясной прадукцыі ад імя ПГУП “Т” (г. Глыбокае, аптовы гандаль мясной прадукцыяй) у адрас ТАА “М”, загадзя не маючы намер выконваць яе ўмовы, шляхам  падману атрымалі ў якасці папярэдняй аплаты за тавар 189,127 млн. руб. і распарадзіліся грашыма як хацелі.
У ходзе правядзення неадкладных следчых і аператыўна-вышуковых дзеянняў падазроныя былі затрыманы і пазней арыштаваны. У іх канфіскаваны буйныя сумы грошай, дарагі аўтамабіль, на рахунку фальшывай структуры арыштавана звыш 20 млн. руб.
Падрыхтаваў Мікалай БАРЫСАЎ.
Надрукавана ў №51 ад 08.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *