Установлена минимальная сумма страховых взносов для ИП

Общество Экономика

Плаціць “мінімалку” ўсё ж давядзецца
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №87 ад 21.02.2014 г. “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання” ўнесены змяненні ў парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
З 1 студзеня 2014 года ІП самастойна плацяць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва абавязковыя страхавыя ўзносы незалежна ад таго, плацельшчыкамі якога падатку яны з’яўляюцца (падаходнага падатку, адзінага ці выкарыстоўваюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання).
Сума ўзносаў вылічваецца з вызначанага прадпрымальнікамі даходу за мінулы год, пры гэтым сума ўзносаў не павінна быць менш за суму, разлічаную зыходзячы з памераў мінімальнай зарплаты, устаноўленай і праіндэксаванай згодна з заканадаўствам (мінімальны плацеж у студзені-красавіку – 581000 руб. за месяц).
Іншымі словамі, страхавыя ўзносы, пачынаючы з плацяжоў за 2014 год, выплачваюцца незалежна ад ажыццяўлення і вынікаў прадпрымальніцкай дзейнасці і не менш патрабуемай вышэй указанай мінімальнай сумы.
Абавязковыя страхавыя ўзносы ІП не плацяць толькі за перыяды прыпынення імі сваёй дзейнасці ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі (напрыклад, перыяд ліквідацыі, спынення дзейнасці).
Льготы па выплаце засталіся ранейшымі. Нявыплата ці няпоўная выплата абавязковых страхавых узносаў вядзе да адміністрацыйнай адказнасці (20% да налічанай сумы плацяжу).
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №49



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *