70 лет освобождению Шумилинского района от фашыстских захватчиков. Торжества начались митингом на мемориальном комплексе в Шумилино

Актуалии Край шумілінскі Новости

Вайны няма, а засталася памяць…
Час залечвае раны зямлі. Але ён не можа залячыць раны, якія сёння вярэдзяць і тых, хто прайшоў дарогамі вайны, і іх дзяцей, і іх унукаў. Усіх, хто носіць пад сэрцам боль пра ахвяры, пра тыя жахі, якія прынёс на нашу зямлю фашызм.
Якраз учора, 23 чэрвеня, было вызвалена ад ворагаў мястэчка Шуміліна. Роўна 70 год таму. Гэта быў шчаслівы час, усцешаны для землякоў-шумілінцаў тым, што перажылі яны тры гады пякельнай нямецкай акупацыі…
Над брацкімі могілкамі ў парку Шуміліна – мітынг. З нагоды гэтай слаўнай і знамянальнай падзеі. З вуснаў вядучых гучаць паэтычныя радкі, якія кранаюць, якія ўводзяць усіх, хто сабраўся ля вечнага агню, у той далёкі і неўміручы час. У пару ваеннага ліхалецця…
– На адзіным уцалелым будынкам вакзала 23 чэрвеня 1944 года горда залунаў чырвоны сцяг, – пачынае сваё выступленне на мітынгу старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. – Гэта войскі Першага Прыбалтыйскага фронту ачысцілі ад фашысцкага нашэсця наша любімае Шуміліна. Мястэчка, за вызваленне якога 106 воінам было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. Сярод усіх, хто знайшоў на шумілінскай зямлі апошні свой прытулак, 15 чалавек носяць такое ж высокае званне Героя…
І. М. Новікава ўзрушана, пачуццёва сказала пра нягоды ваеннай пары, пра тое, наколькі важна перадаць праўду пра яе дзецям, унукам, далейшым пакаленням.
– Сёння для ўсіх нас – знакавая падзея, – адзначыла ў выступленні старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава. – У нас багатая і слаўная гісторыя, мы павінны ведаць і абараняць праўду пра вайну…
Аб тым, як шануе памяць пра Вялікую Айчынную маладое пакаленне, расказала ў кароткім слове на мітынгу сакратар пярвічнай арганізацыі ГА БРСМ  СШ № 1 г. п. Шуміліна А. І. Шчарбініна.
На надмагільныя пліты, да падножжа помніка ў цэнтральным парку кладуцца кветкі. Ад імя раённых улад, працоўных калектываў –  вянкі і карзіны. Гэта – даніна павагі і ўдзячнасці ўсім, хто збярог для нас сённяшні мір.
Мікалай  МАРОЗ.
Надрукавана ў  №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *